У нядзелю 3 снежня заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы укулеле аркестра з Велікабрытаніі;
- у 06:10 – творы Сяргея Пракоф’ева;
- у 7:30 – Духоўнае слова;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Антона Бялевіча чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: музыка італьянскага кампазітара Ніна Рота;
- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – паэт Васіль Казачок;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы ансамбля “Камерата”;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Ігара Талькова;
- у 10:30 –“Віртуозы”: творчасць пісьменніцы, паэтэсы, перакладчыцы, заснавальніцы дзіцячай літаратуры Эдзі Агняцвет;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Канчэрта гроса опуса шостага Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Акно ў свет” з цыкла “Літаратурны праспект”. Першая частка інсцэніроўкі па творы Рэя Брэдберы “І грымнуў гром”;
- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: размова з піяністкай, лаўрэатам міжнародных конкурсаў, мастацкім кіраўніком “Музычнай гасцёўні” Таццянай Старчанка;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: мадрыгалы італьянскага кампазітара Клаўдзіа Мантэвэрдзі і запісы ансамбля “Модэрн Джаз Квартэта”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: запісы паставых песень перыяда Піліпаўкі;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: рамансы і фрагмент Першай сімфоніі Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 17.30 – Святло душы;
- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: творчасць Дзіна Марціна;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: камічную оперу Даніцэці “Званочак”;
- у 20:30 – “Рок-альбом”: запісы лепшых хітоў Eagies;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Сяброўства кошкі і мышкі”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Філі Джо Джонса 1958-га года;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёпастаноўкі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “Двое на арэлях” паводле п’есы Уільяма Гібсана;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: харавую музыку ў выкананні Шведскага радыё-хору пад кіраўніцтвам Густафа Сьоквіста.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.