3 студзеня ў нашым эфіры новыя праекты

У першы панядзелак 2022 года для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў” з запісамі Ганны Герман;
- у 01:30 – мюзікл Яўгена Глебава “Мільянерка”;
- у 03:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 04:00 – апавяданне Сяргея Трахімёнка “Іголка ў квадраце”;
- у 04:30 – радыёверсію спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Беларусь. Дыдактыка” (пад знакам 20-годдзя канала “Культура”);
- у 06:10 – песні Мікаэла Тарывердыева з кінастужак;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з кінафільма “Мулен Руж”;
- у 07:25 і 23:30 – фартэпіянныя экспромты Франца Шуберта;
- у 07:55 – ПРЭМ’ЕРУ СЕЗОНА: мастацкі праект “Адным штрыхом”;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць кампазітара Томаса Ньюмана;
- у 08:25 і 13:05 – ПРЭМ’ЕРУ СЕЗОНА: перадачу “Наша музыка” з мелодыямі беларускага кіно;
У 08:45 – ПРЭМ’ЕРУ СЕЗОНА: літаратурны праект “Ранішні серыял” з першымі старонкамі твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – музыку Яўгена Магаліфа, Міхаэля Гайдна, Пятра Чайкоўскага, Яўгена Глебава;
- у 11:00 і 20:30 – першыя старонкі твора Мікалая Гогаля “Сарочынскі кірмаш”;
- у 11:30 – Канцэрт для альта з аркестрам Паўля Хіндэміта;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Монці Уотэрса 1975 года;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” да 20-годдзя канала “Культура”. Госця студыі –кіраўнік праекта “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” Наталля Сіротка;
- у 13:30 – “Планета “Культура””: Новы год у розных краінах;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: рэўнасць;
- у 15:15 – вакальныя творы беларускіх кампазітараў першай паловы ХХ стагоддзя ў выкананні Віктара Скорабагатава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам кнігі Уладзіміра Ліпскага “Закаханы трэцякласнік”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – творы Роберта Шумана;
- у 19:00 – запісы музыкантаў Нігерыі і Злучаных Штатаў Амерыкі;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: Дзін Марцін;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: Сабасцьян Плано.
У праграме магчымы змены.