3 верасня ў эфіры

 

 - у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскай спявачкі Тэльмы Х'юстан;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя творы Марыса Равеля ў выкананні Марты Аргерых;

- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі з рэпертуару аркестраў Аляксандра Варламава і Алега Лундстрэма;

- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы японскай піяністкі і кампазітара Юрыкі Накамура;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект «Вытокі творчасці»: размова пра дзіцячыя схільнасці і таленты з псіхолагам Вольгай Маскаленка;

- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: песні на вершы Ігара Каханоўскага;

- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты балета Генрыха Вагнера «Святло і цені» па матывах рамана Петруся Броўкі «Калі зліваюцца рэкі»;

- у 08:45 – праект «Наша музыка»: архіўныя запісы з фанатэкі Беларускага радыё;

- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: Брандэнбургскія канцэрты Іагана Себасцьяна Баха;

- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Івана Шамякіна «Вялікая княгіня» чытае заслужаны артыст Беларусі Ігар Лапцінскі;

- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: творчасць Джакама Меербера і Франца Ёзефа Гайдна;

- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: запісы амерыканскай джазавай спявачкі Крыс Конар 1957 года;

- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Таццянай Гулевіч. Госць студыі – член Беларускага саюза мастакоў, лаўрэат нацыянальнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне выяўленчага мастацтва Усевалад Швайба;

- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»»: запісы нямецкага кларнетыста Ральфа Мано;

- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: аповесць Васіля Быкава «Альпійская балада». Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Другая сімфонія Віктара Войціка – да дня нараджэння кампазітара;

- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;

- у 19:00 – «Канцэртная зала»: радыёверсія ўрачыстага канцэрта, які адбыўся сёлета ў межах XXXI Дня беларускага пісьменства ў Івацэвічах;

- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;

- у 23:00 – «Музычны вечар»: творчасць амерыканскага кампазітара і дырыжора Джона Уільямса.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.