3 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбомы амерыканскай джазавай спявачкі Доны Самер;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы гітарыста Эла дзі Меолы;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: кампазіцыі брытанскага поп-гурта «Bananarama»;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: мелодыі кампазітара і піяніста Алексіса Фрэнча;
- у 07:20, 13:15 – праект «Нам засталася спадчына» прысвечаны Леаніду Левановічу;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: музыка амерыканскага джазавага піяніста і кампазітара Дэвіда Бенуа;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да фільма 2006 года "Размаляваная вуаль";
- у 8:15 - «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: Аляксандр Бяляеў «Чалавек-амфібія»;
- у 09:00 – «На родны лад»: народныя святы, традыцыі, прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 9:05 - «Класіка раніцай»: музыка нямецкага кампазітара і выканаўцы на віёле да гамба Карла Фрыдрыха Абеля;
- у 11:00 і 23:00 – «Чытанка»: чарговыя старонкі рамана «Вам заданне» народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: традыцыйныя спірычуэлсы ў выкананні Джэка Ціргардэна;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Наталляй Сіроткай. Госця студыі – галоўны балетмайстар-пастаноўшчык XII Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод» Сняжана Гулевіч;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы французскай групы «Space»;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: раман Кузьмы Чорнага «Зямля» чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: Другая сімфонія Віктара Войціка – да дня нараджэння творцы;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 – «Амфітэатр»: «Concerti Grossi» Арканджэла Карэлі;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: Альтовы канцэрт Яна Кршціцела Ваньхала – з рэпертуару Станіслава Панятоўскага;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: старадаўняя музыка ў выкананні ансамбля «New Chamber Opera Ensemble»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: творы Ёзэфа Гайдна.
У праграме магчымы змены