- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: накцюрны і вальсы Фрыдэрыка Шапэна;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Пятра Чайкоўскага;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»;
- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”: мінскі храм у гонар святой Марыі Магдаліны;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: творы Валянціна Лукшы;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: песні ансамбля “Песняры” з кампазіцыі “Вянок” на словы Максіма Багдановіча;
- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: даведаецеся пра кніжныя навінкі;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: музыка розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы гурта “Baycityrollers;
- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць ў студыі – акцёр тэатра і кіно Анатоль Гур’еў;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: клавірныя п’есы Жана-Філіпа Рамо;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: арыі са знакамітых аперэт і цыганскія рамансы;
- у 12:20 – “Сучаснікі” – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: госця у студыі – галоўны мастак Вялікага тэатра Беларусі Любоў Сідзельнікава;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: творчасць мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Марыінскага тэтара оперы і балета Валерыя Гергіева;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “ConcertoCopenhagen” пад кіраўніцтвам Ларса Ульрыха Мортэнсана і запісы джазавага спевака Пола Анкі;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Пяты “Брандэнбургскі” канцэрт Іагана Себасцьяна Баха;
-у 18:10 – “Вечары на канапе”: творчасць “Beatles”;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера Мікалая Рымскага-Корсакава “Залаты пеўнік”, запіс па трасляцыі з канцэртнай залы імя П.Чайкоўскага ў 1986 годзе;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданні Алены Васілевіч “Апошні званок” і “Сябры” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джун Крысці 1958 года;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: першая частка радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “Двое на арэлях” паводле аднайменнай п’есы амерыканскага пісьменніка Уільяма Гібсана. Год запісу 1988;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by