3 жніўня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: музыка Сяргея Танеева, Антона Арэнскага, Сяргея Рахманінава і Ральфа Ван-Уільямса;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: вакальныя і інструментальныя мелодыі Джаакіна Расіні;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» – вершы Алеся Звонака ў выкананні артыста Алега Вінярскага;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: вакальныя творы ў выкананні заслужанага артыста Беларусі Віктара Кірычэнкі;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, раскажа пра Віцебскае падполле;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы Тоні Бэнэта;
- у 10:30 – праграмы «Віртуозы» пазнаёміць з вядучым метадыстам Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Марыяй Карпянковай;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: скрыпічны канцэрт Фелікса Мендэльсона – з рэпертуару народнага артыста Расіі Андрэя Корсакава;
- у 11:30 – выпуск праграмы «На паліцах фанатэкі» прысвечаны юбілею выдатнага тэатральнага крытыка і тэатразнаўцы Таццяны Арловай. Прагучыць запіс размовы з ёй з фондаў Беларускага радыё;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – у праграме «Натхнёныя музыкай» слухайце інтэрв'ю з прыма-балерынай Вялікага тэатра Беларусі, заслужанай артысткай нашай краіны Марынай Вежнавец;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – опера Георга Фрыдрыха Гендэля «Ottone», у «Джазавых краявідах» прагучаць запісы Тайрана Дэвіса;
- у 16:15 – праект «Гасцінец» запрашае ў вёску Дуброва Лельчыцкага раёна;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: раннія фартэпіянныя творы Сяргея Рахманінава;
- у 18:10 – праект «Вечары на канапе» пазнаёміць з жыццём і творчасцю грузінскай спявачкі Гюлі Чахелі;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка аперэты Рабэра Планкета «Карнявільскія званы». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё у 1972 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем пласцінку групы The Verve «Urban Hymns» 1997 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы спявачкі і піяністкі Кармэн Макрэй;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: другая частка радыёпастаноўкі «Навальніца будзе» паводле рамана Якуба Коласа «На ростанях». Выканаўцы – артысты Віцебскага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа. Запіс 1959 года;
- у 23:10 – у праграме «Акадэмія гуку» – музыка Атарына Рэспігі.

У праграме магчымы змены