- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Ганны Герман і Мусліма Магамаева;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым» пазнаёміць з творчасцю іспанскага піяніста і кампазітара Хаві Лобэ;
- у 07:20 і 13:15 – у праекце «Con Tempo» звернемся да творчасці кампазітара Льва Абеліёвіча;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: творчасць амерыканскага блюзавага музыканта Джона Лі Хукера;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно» прапануе саўндтрэкі з фільмаў пра Джэймса Бонда;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: прагучаць чарговыя старонкі навукова-фантастычнага рамана Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: творы Эдварда Грыга, Людвіга ван Бетховена, Жоржа Бізэ і іншых славутых кампазітараў;
- у 11:00 і 23:00 – літаратурны праект «Чытанка» прапануе першыя старонкі апавяданняў «Запіскі юнай хірургіні» Паліны Корневай у выкананні артыстаў Беларускага радыё;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: вашай увазе запісы амерыканскага джазавага гітарыста Гранта Грына і яго групы 1962-га года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Алай Івановай. Госць студыі – маладая пісьменніца, студэнтка чацвёртага курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Паліна Корнева;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: Фартэпіянны квартэт №1 до мінор кампазітара Габрыэля Фарэ;
- у 14:30 і 22:30 – «Радыёбібліятэка»: Джордж Гордан Байран «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: слухаем сімфанічныя паэмы народнага артыста Беларусі Андрэя Мдывані;
- у 16:05 – дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: фартэпіянныя транскрыпцыі італьянскага кампазітара Феруча Бузоні;
- у 18:15 – «У свеце музыкі»: фрагмент секстэта Пятра Чайкоўскага «Успамін пра Фларэнцыю»;
- у 19:00 – у праграме «Канцэртная зала» запісы бельгійскай групы Hot Criselda;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка» для маленькіх слухачоў;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: прагучыць сімфанічная музыка Аляксандра Барадзіна.
У праграме магчымы змены.
