3 жніўня ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 3 жніўня, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – песні ў выкананні Ганны Герман і Мусліма Магамаева;
- у 02:00 – творы Антона Брукнера;
- у 06:10 – творчасць Білі Джоэла;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: часткі сюіты Аляксандра Літвіноўскага “Мюнхаўзен-шоу”;
- у 07:25 і 23:30 – запісы Івіцы Шэрфезі і Вані Стойкавіч;
- у 07:55 – вершы айчыннага паэта Янкі Сіпакова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нямецкі кампазітар Фларыян Крыстл;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: запісы інструментальнага ансамбля пад кіраўніцтвам Аляксандра Крамко;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг дэтэктыўных гісторый Агаты Крысці;
- у 09:00 – мелодыі Рыхарда Вагнера, Мікалая Рымскага-Корсакава, Іагана Себасцьяна Баха і Людвіга ван Бетховена;
- у 11:00 і 20:30 – працяг рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: творчасць Марыі Біешу;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Бадзі Рыча і яго групы;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: салістка Вялікага тэатра Беларусі Анастасія Малевіч;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”). Госця – фалькларыст, педагог Алена Крачкоўская;
- у 15:15 – рамансы Антона Абрамовіча, Станіслава Манюшкі і Напалеона Орды ў выкананні Віктара Скорабагатава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Чамучка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў Краіну ведзьмаў”;
- у 17:00 – творы Фрыдэрыка Шапэна і Ферэнца Ліста ў выкананні Антона Рубінштэйна;
- у 19:00 – запісы ансамбля Вольфганга Пушнінга (Аўстрыя) і групы Boi Aki quartet (Нідэрланды);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Селянін, мядзведзь і лісіца”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Тоні Бенета;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: фрагменты твора Карла Орфа “Карміна Бурана”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.