30-31 кастрычніка ў нашым эфіры

Сябры, у апошнюю суботу кастрычніка адпачывайце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы амерыканскага кларнетыста Бэні Гудмэна;
- у 02:00 – творчасць джазавай спявачкі Касандры Уілсан;
- у 06:10 – музыка Георгія Свірыдава;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: айцец Кіпрыян;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Алеся Ставера;
- у 08:15 – запісы Аляксандра Крамарова;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: сарамлівасць, сціпласць, сацыяфобія;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: “Казка пра Машачку і Гарошынку” паводле Соф’і Магілеўскай, пастаноўка “Хто робіць пагоду” паводле паэмы Максіма Лужаніна;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: кіраўнік Цэнтра беларускай культуры Даўгаўпілскай гарадской думы Жана Раманоўская;
- у 11:30 – творчасць народнай артысткі Беларусі Тамары Шымко;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: пастаноўшчыкі балета “Канёк-гарбунок” у Вялікім тэатры Беларусі;
- у 13:00 – музыка Джаакіна Расіні;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля барочнай музыкі Les Boreades de Montreal, а таксама запісы Хары Коніка;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: пазаабрадавая беларуская песенная лірыка;
- у 17:00 – “Арт-гасцёўня”: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Маргарыта Александровіч;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Тоці Даль Монтэ, Іў Мантан;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Дзяржаўны акадэмічны кубанскі казацкі хор;
- у 19:00 – першая і другая дзеі оперы Джакама Пучыні “Багема”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Цягнік, электрычны рухавік і хлопчык Антончык”;
- у 21:10 – песні югаслаўскага выканаўцы Джорджу Мар’янавіча;
- у 21:30 – радыёспектакль “На парозе будучыні” па аднайменным рамане Міколы Лобана (да 110-годдзя з дня нараджэння аўтара);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Вежавая музыка”.

 

У апошнюю нядзелю кастрычніка мы прапануем:
- у 00:04 – запісы камернага ансамбля “Салісты Венецыі”;
- у 06:10 – музыку Людвіга ван Бетховена;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Алеся Ставера (працяг);
- у 08:15 – музыку Ісака Альбеніса;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: пастаноўкі “Лянота”, “Краіна Мурлындыя” і “Чаму чапля ў балоце стаіць”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Мазамбік і Нігерыя;
- у 11:30 – музыку Фелікса Мендэльсона;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: мастацкі кіраўнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Рыгора Шырмы Вольгі Янум;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт аркестра English Consort, запісы джазавага трубача Кэта Андэрсана;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сустрэчу з этнакультуролагам Галінай Кутыровай-Чубала;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – паэт Алесь Бараноўскі;
- у 17:30 – запісы Тамары Ніжнікавай і Зіновія Бабія;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Аляксандр Вярцінскі;
- у 19:00 – працяг оперы Джакама Пучыні “Багема” паводле рамана Анры Мюржэ;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Вячаслава Адамчыка “Маладзіковая нядзеля”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;
- у 21:10 – творчасць амерыканскага кантры-спевака Лайта Ловета;
- у 21:30 – радыёспектакль “Вяртанне ў маладосць” па творы Міколы Лобана (да 110-годдзя пісьменніка);
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”.

У праграме магчымы змены.