29.01.2021
Сябры, для ўнутранай гармоніі і стваральнага настрою прапануем наш эфір. У суботу, 30 студзеня, вы можаце паслухаць:
- у 00:04 – канцэрт ансамбля “Лаўтары”;
- у 02:00 – музыку Мілія Балакірава;
- у 06:10 – фрагмент балета Пятра Чайкоўскага “Лебядзінае возера”;
- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: шляхамі Патрыярха;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Уладзіміра Дубоўкі;
- у 08:15 – запісы музыкі Іагана Штраўса ў выкананні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: думкі, у якія варта верыць;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першую частку радыёверсіі спектакля Віталя Вольскага “Несцерка”;
- у 11:00 – праект “Планета “Культура”: беларусы ў Іркуцку;
- у 11:30 – творчасць заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Кучынскага;
- у 12:30 – сустрэчу з заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Ларысай Максімавай;
- у 13:00 – запісы народнага артыста Савецкага Саюза Эміля Гілельса;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт барочнага аркестра Les Musiciens du Louvre, а таксама запісы Пэры Кома;
- у 16:00 – “Кнігарню”: пра кнігі і кніжныя падзеі;
- у 16:15 – сустрэчу са спевакамі з вёскі Дуброва Лельчыцкага раёна;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з галоўным рэжысёрам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Міхаілам Кавальчыкам;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Алена Абразцова;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Міхась Шуманскі і Васіль Юневіч;
- у 19:00 – першую частку мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча “Джулія” па матывах рамана “Тэатр” Уільяма Сомерсета Моэма;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Георгія Марчука “На беразе Гарыні”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра дзеда і бабу;
- у 21:10 – песні кампазітара Ісака Дунаеўскага;
- у 21:30 – радыёспектакль “Трывожнае шчасце” паводле Івана Шамякіна (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Шчыт”.
Крыніцай натхнення і маральнай падтрымкай можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 31 студзеня, мы прапануем:
- у 00:04 – запіс канцэрта ансамбля Sing the Thruth;
- у 06:10 – фрагменты балета Аляксея Мачаварыяні “Віцязь у тыгровай шкуры”;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Уладзіміра Дубоўкі (працяг);
- у 08:15 – арыі з класічных опер;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: другую частку радыёверсіі спектакля Віталя Вольскага “Несцерка” і казку Рэдзьярда Кіплінга “Чаму ў слоніка доўгі нос”;
- у 11:00 – “Кругасвет”: Кітай;
- у 11:30 – “Салонныя п’есы” Сяргея Рахманінава;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Зінаіда Вяржбіцкая;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: скрыпічныя санаты Арканджэла Карэлі, а таксама запісы Луі Армстранга і Дзюка Элінгтана;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію”: сусветная калядная песенная класіка ў беларускамоўных версіях;
- у 17:00 – гаворку з блогерам Крысцінай Джунько пра яе любімыя кнігі;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця эфіру – дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Таццяна Пладунова;
- у 17:30 – Канцэрт для фагота з аркестрам Іагана Непамука Гумеля;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Георг Отс;
- у 19:00 – другую частку мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча “Джулія” па матывах рамана “Тэатр” Уільяма Сомерсета Моэма;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Міхася Зарэцкага “Дзіўная”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Які свет абраць?”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Філа Колінза;
- у 21:30 – радыёспектакль “Выгнанне блудніцы” паводле Івана Шамякіна (да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі);
- у 23:10 – музыку амерыканскага кампазітара Марціна Брэсніка.
У праграме магчымы змены.