30 чэрвеня ў нашым эфіры

Чацвер, 30 чэрвеня, праводзьце з намі! Канал “Культура” прапануе выбраныя ўзоры мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – саўндтрэк да фільма “Ліхаманка суботняга вечара”;
- у 02:00 – запісы аркестра Глена Мілера;
- у 06:10 – запісы Ірыны Бржэўскай;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творы ў выкананні ансамбля “Песняры” і Юрыя Антонава;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы ансамбля “Ракако”;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Міколы Чарняўскага;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кінакампазітар Джэймс Ньютан Ховард;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: песні на словы народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг аповесці Жоржа Сімянона “Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Антаніна Дворжака, Генрыха Вагнера, Дзмітрыя Шастаковіча;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – Скрыпічны канцэрт Фелікса Мендэльсона;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: мелодыі Пятра Чайкоўскага ў версіях вібрафаніста Аляксея Чыжыка і піяніста Леаніда Чыжыка;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць эфіру – адзін з арганізатараў фестывалю “Кінасвет” Уладзімір Марозаў;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма “Ліставанні”;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – інструментальная музыка Беларусі XVI – XVIII стагоддзяў;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”;
- у 17:00 – арыі з опер Джузэпэ Вердзі ў выкананні Андрэа Бачэлі;
- у 19:00 – творы Даменіка Скарлаці;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Зязюльчыны слёзы”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Пола Анкі;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: запісы калектываў пад кіраўніцтвам Мікалая Калядкі (да 70-годдзя заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі).
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.