30 кастрычніка сталіца сустрэне ХХХІІ Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»

16.10.2026 

На конкурсныя паказы паступіла больш за 3300 заявак са 108 краін. Удзельнікамі стануць фільмы з 55 краін, сярод іх – Індыя, Швейцарыя, Венесуэла, Камбоджа і іншыя. Паказы пройдуць на пяці ключавых пляцоўках Мінска: у кінатэатрах «Масква», «Перамога», «Цэнтральны», «Беларусь» і «Піянер». Мерапрыемствы таксама пройдуць на базе «Беларусьфільма», Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Дома кіно. Падрабязнасці ў рэпартажы Марыі Казловай.