У панядзелак 30 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскага аўтара і выканаўцы ў жанры “дарк-кабарэ” Вальтэра;
- у 02:00 – “Музыка ночы;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: вакальныя кампазіцыі ў выкананні французскага шансанье Сальваторэ Адамо;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: музыка сучаснага казахскага кампазітара Куата Шыльдэбаева;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo”: музычная спадчына кампазітара Яўгена Дзягцярыка;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні брытанскай спявачкі Сэм Браўн;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Генадзя Гладкова да фільма Марка Захарава “12 крэслаў”. У галоўных ролях – Андрэй Міронаў і Анатоль Папанаў, фільм выйшаў на экраны ў 1976 годзе;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: мелодыі беларускага кіно;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы французскага кампазітара Габрыэля Фарэ;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесці-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля” чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: музыка Марыса Равэля;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавай спявачкі Бэці Картэр;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: VIIрэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”, які праходзіць з 25 кастрычніка па 18 лістапада;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: Канцэртная сімфонія Мі бемоль мажор для квартэта духавых з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта.;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: п’есы Яўгена Грышмана ў выкананні эстрадна-сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Барыса Райскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы фінскай фолк-групы Värttinä (“Верацяно”);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: казку “Пра вожыка Васю” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: “Марская сімфонія” Ральфа Воана-Уільямса.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.