30 кастрычніка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбом Бобі Бёрда «Hot Pants I’m Comin» 1971 года; 
- у 02:00 – «Музыка ночы»: запісы Чэчыліі Барталі;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спявае Адрыяна Чэлентана;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: творчасць паўднёвакарэйскага піяніста і кампазітара Іірумы;
- у 07:20, 13:15 – «Нам засталася спадчына»: «Мсціслаўская тройка» -- Аркадзь Куляшоў, Зміцер Астапенка, Юлій Таўбін;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: песні амерыканскай блюзавай спявачкі Эты Джэймс;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі з савецкага тэлефільма «Д’артаньян і тры мушкецёры»; 
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Агаты Крысці «Гатэль “Бертрам”» чытае артыстка Ліка Пташук; 
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: сімфанічныя творы Марыса Равэля; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Нельга забыць». Выканаўца – артыст Алег Вінярскі; 
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: дывертысмент Бэлы Бартака для струнных інструментаў;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: класічныя джазавыя кампазіцыі ў выкананні Фрэнка Сінатры; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру». Тэма размовы – вынікі IX Беларускага касмічнага кангрэса;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Валянціны Талкуновай;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: чарговыя старонкі кнігі Льва Талстога «Крэйцэрава саната» гучаць у выкананні заслужанага артыста Беларусі Уладзіміра Рагаўцова;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
 у 17:00 – «Амфітэатр»: канцоны і санаты са зборніка Джавані Габрыэлі «Сакральныя сімфоніі»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Генрыха Ігнаца Франца фон Бібера і яго сучаснікаў;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»; 
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творчасць Яна Сібеліуса.
У праграме магчымы змены