30 красавіка ў нашым эфіры

Сябры, у суботу, 30 красавіка, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – творы Вольфганга Амадэя Моцарта і Іаганеса Брамса;
- у 02:00 – вакальныя творы Юрыя Шапорына;
- у 06:10 – сімфанічныя творы народнага артыста Беларусі Мікалая Аладава;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: падарожжа ва Узду;
- у 08:05 і 12:05 – чарговы выпуск сумеснага з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы праекта “Слухаем класіка”;
- у 08:15 – музыка Іагана Штрауса;
- у 08:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Леў Талстой, Любоў Арлова;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: псіхааналіз;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: музычны радыёспектакль “Машчына жалейка” і “Казка пра Ваўка і Сабаку”;
- у 11:00 – “Планета “Культура””: дызайнер Марыя Завадская пра японскае мастацтва;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: прысвячэнне беларускаму музыказнаўцу Веры Сізко;
- у 12:15 – праект “Натхнёныя музыкай”: скрыпачка, выкладчык Акадэміі музыкі Людміла Каліноўская;
- у 13:00 – творы Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Musica Antica, а таксама запісы Білі Холідэй;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: бяседныя песні;
- у 17:00 – творы Каміля Сен-Санса;
- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: акардэаністка Наталля Шах;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Фрэд Астэр;
- у 19:00 – першая частка рамантычнай аперэты Імрэ Кальмана “Баядэра”;
- у 20:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Праспера Мэрыме “Матэа Фальконе”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Пра хлопчыка Ванятку”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Філіпа Кіркорава;
- у 21:30 – першая частка радыёспектакля “Ігнатаў рубеж” па п’есе Васіля Ткачова (да гадавіны аварыі на ЧАЭС);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Саламандра”.
У праграме магчымы змены.