30 лістапада ў эфіры

29.11.2021 

У аўторак, 30 лістапада, для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – творчасць брытанскага выканаўцы папулярнай музыкі Кліфа Рычарда;
- у 02:00 – запісы нямецкага піяніста, кампазітара Ігнаца Мошэлеса;
- у 06:10 – песні ў выкананні папулярных савецкіх артыстаў;
- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: Аляксандр Градскі (памяці музыканта);
- у 7:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: успаміны мастака Барыса Аракчээева;
- у 7:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нарвежскі джазавы музыкант Маціас Эйк;
- у 8:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: сумесная праграма аркестра Дзюка Элінгтана і Луі Армстранга за 1961 год;
- у 8:30 і 23:30 – творы Карла Філіпа Эмануэла Баха;
- у 09:00 – выбраныя запісы Георгія Жыхарава, мелодыі Галіны Гарэлавай, спевы Міхаіла Жылюка;
- у 11:00 і 20:30 –  старонкі твора Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Лучана Павароці, Хасэ Карэраса і Пласіда Дамінга;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма эфіру – “Пераклад як форма творчасці”;
- у 13:05 і 21:10 – запісы савецкага эстраднага спевака Вахтанга Кікабідзэ;
- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Палесціна і Егіпет;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі і змест апошняга нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 15:15 – творы Вячаслава Кузняцова, Юрыя Красавіна і Віктара Капыцько з рэпертуару ансамбля салістаў “Класік-авангард”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Кіслародны кактэйль”, “Радыёпартацыя”; а таксама “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Аксаны Спрынчан “Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбета”;
- у 17:30 – фрагменты “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха;
- у 19:00 – фрагменты опер Рыхарда Вагнера;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Залаты дубчык”;
- у 22:15 – творчасць аўстрыйскага кампазітара-авангардыста Д’ёрдзь Лігеці.
У праграме магчымы змены.