- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы ірладскага скрыпічнага трыа «Fild» і эстонскай групы «Klapp»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: сімфонія «Манфрэд» Пятра Чайкоўскага;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: уверцюры-фантазіі «Гамлет» і «Рамэа і Джульета» Пятра Чайкоўскага;
- у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына»: расказвае пра пост перад Ражджаством Хрыстовым;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Яўгена Крупенькі чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: запісы народнага артыста Беларусі Зіновія Бабія;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Кнігарня» знаёміць з праектамі бібліятэк – ад Нацыянальнай да раённай;
- у 9:25 – «Музычны калейдаскоп»: музыка розных часоў і жанраў;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскай спявачкі ў стылі кантры Міндзі МакКрыдзі;
- у 10:30 – «Арт-гасцёўня»: знаёмства з мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам «Музычнай капэлы «Санорус» Вячаславам Ларыным;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: Саната соль мінор Франчэска Марыі Верачыні;
- у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам»: музыка Сяргея Рахманінава і Барыса Празароўскага;
- у 12:20 – «Сучаснікі» – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» прысвечана прэм'еры Вялікага тэатра - оперы Пятра Чайкоўскага «Яўген Анегін»;
- у 13:00 – «Музычная студыя»: госць праграмы – прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ганна Каржанеўская;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: творы Карла Філіпа Эмануэля Баха, а таксама запісы соўл- і R&B-спевакаТэдзі Пендэрграса;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: фрагмент Другой сімфоніі Сяргея Пракоф'ева;
-у 18:10 – праграма «Вечары на канапе»: слухаем Тома Джонса;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Жоржа Бізэ «Кармэн». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1981 годзе;
- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданне Надзеі Тэфі «Вясёлая вечарына» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы трыа Біла Эванса 1969 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Мёртвым не баліць» паводле рамана Васіля Быкава. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр-пастаноўшчык – Валерый Анісенка. Год запісу 1990;
- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by