30 мая: госць эфіру – старшыня Беларускага фонда культуры Тадэвуш Стружэцкі;

27.05.2022 

У панядзелак, 30 мая, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры:

- у 00:04 – запісы Уітні Х'юстан;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: шлягеры з савецкіх кінастужак;

- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: саўндтрэк Джона Уільямса да “Парку Юрскага перыяду”;

- у 07:25 і 23:30 – фартэпіянная сюіта Марыса Равэля Грабніца Куперэна;

- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Міколы Кусянкова;

- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: французскі віяланчэліст і кампазітар Гаспар Клаус;

- у 08:25 і 13:05 – рамансы беларускіх кампазітараў выконвае з.а.РБ Юрый Смірноў;

- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі рамана Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;

- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;

- у 11:30 – Першая сюіта для віяланчэлі сола Бенджаміна Брытэна;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: арганіст Джэк Макдаф;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць – старшыня Беларускага фонда культуры Тадэвуш Стружэцкі;

- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: Азербайджан;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі аповесці Васіля Быкава “Пайсці і не вярнуцца”;

- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: псіхасаматыка;

- у 15:15 – альтыстка Лючыя Ластаўка;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці Янкі Маўра “ТВТ”, “Агенцтва састарэлых навін”;

- у 17:00 – “Амфітэатр”;

- у 19:00 – запісы фінскага гурта Jouhiorkestri і “Мексіканскага інстытута гуку”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Колькі гадоў лесу”;

- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” паэта-песенніка Льва Ашаніна;

- у 22:15 – “Музычны вечар”: італьянскі піяніст і кампазітар Людавіка Эйнаудзі.

У праграме магчымы змены.