– у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы канадскай групы «Cowboy Junkies»;
– у 01:00 – «Чытанка»: Алеся Кузняцова «Стамбульскі вецер»;
– у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»»: творы Ісака Альбеніса;
– у 7:30 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны гісторыі свяшчэннапакутніка Валяр’яна Навіцкага;
– у 8:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: паэзія Міколы Купрэева гучыць у выкананні артыста Алега Вінярскага;
– у 8:15 – «Наша музыка»: песні айчынных кампазітараў на вершы Міхаіла Ясеня;
– у 9:05 — «Любімыя мелодыі»: запісы спевака і кампазітара з Босніі і Герцагавіны Здраўка Чоліча;
- у 9:30 – «Сюжэт з лейтматывам»: успаміны італьянскага тэнара Беньяміна Джыльі і оперныя арыі ў яго выкананні;
– у 10:05 і 16:00 – «Памяць сэрца»: мемарыял «Дзецям-ахвярам вайны» у аграгарадку Красны бераг;
– у 10:20 – «Музыка тэатра і кіно»: песні з кінафільма «По главной улице с оркестром»;
– у 10:30 і 20:30 – «Нашы людзі»: гісторыі, якія кранаюць і натхняюць;
– у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: творы Іагана Себасцьяна Баха;
– у 11:30 – «Арт-гасцёўня»: сустрэча з кіраўніком Дзіцячага музычнага тэатра-студыі пры Вялікім тэатры Беларусі Аленай Няронскай;
– у 12:00 і 17:00 – «Музычная студыя»: праграма з фондаў Беларускага радыё «Нараджэнне голасу», прысвечаная народнай артыстцы Беларусі Ірыне Шыкуновай;
– у 13:00 – праграма «Натхнёныя музыкай» прымеркавана да юбілею спявачкі і педагога, народнай артысткі нашай краіны Наталлі Рудневай;
– у 14:05 – «Арт– пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» прагучаць «Парыжскія сімфоніі» Ёзефа Гайдна, «Джазавыя краявіды» прапануюць музыку соўл-групы «Maze»;
– у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» раскажа аб жыцці і творчасці Аскара Камяонскага і Міхаіла Вавіча;
– у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка мюзікла Уладзіміра Кандрусевіча «Джулія» па матывах рамана «Тэатр» Уільяма Сомерсета Моэма. Аўтар лібрэта – Якаў Свірскі. У галоўнай ролі – народная артыстка Беларусі Наталля Гайда, запіс па трансляцыі з Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра зроблены ў 1992 годзе;
– у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
– у 21:10 – «Час на джаз»: кампазіцыі гітарыста Барні Кесэла;
- у 21:30 - «Радыётэатр плюс»: радыёспастаноўка «На Быстранцы» паводле аднайменнай аповесці Янкі Брыля. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 1997 года;
– у 23:10 –праграма «Летуценні» запрашае ў віртуальнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены
