- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: працягваем знаёміцца з танга Астара П'яцолы;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: творы Людвіга ван Бетховена;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Францішка Багушэвіча чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «”Культура”»: спявае Ганна Герман;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца» раскажа пра Ушачскі музей народнай славы;
- у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы Аструд Жылберту з аркестрам Джэймса Ласта;
- у 10:30 – госць праграмы «Віртуозы» – член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, майстра выцінанкі, педагог Вольга Налівайка;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»:Сімфонія №4 Караля Шыманоўскага;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»: праграма «Акно ў свет» з фондаў Беларускага радыё. Прагучыць другая частка інсцэніроўкі паводле рамана старажытнагрэчаскага пісьменніка Лонга «Гісторыя пра Дафніса і Хлою». Аўтар інсцэніроўкі – Уладзімір Дзюба, рэжысёр – Алена Казленя, у ролях – артысты сталічных тэатраў. Запіс зроблены ў 1996 годзе;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праграма «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Лідзіяй Кузьміцкай;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – «Дывертысменты» Жана-Батыста Люлі, «Джазавыя краявіды» пазнаёмяць з музыкай Джэймса Морысана;
- у 16:15 – праграма «Гасцінец»;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар»: Скрыпічная саната Марыса Равеля;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» слухаем запісы Аркадзя Пагодзіна;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка мюзікла «Шклянка вады» паводле п'есы французскага драматурга Эжэна Скрыба. Музыка Уладзіміра Кандрусевіча, пастаноўку ажыццявілі рэжысёр Барыс Утораў і дырыжор Аляксандр Сасноўскі. У галоўных ролях – народныя артысты Беларусі Наталля Гайда і Арнольд Памазан. Запіс зроблены па трансляцыі з Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра ў 1995 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем дыск Элтана Джона 1970 года;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: казка Эльвіры Вашкевіч «Лісіныя лапы»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: альбом Ліны Хорн «Stormy Weather» 1957 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: заключная частка радыёспектакля «Шаўковыя травы» па аднайменнай п'есе Анатоля Дзялендзіка. Рэжысёр-пастаноўшчык – Соф'я Гурыч, у ролях: народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч, Галіна Арлова, Зінаіда Зубкова, Зоя Белахвосцік, Генадзь Аўсяннікаў, Валянцін Белахвосцік, Павел Дубашынскі, Аляксандр Падабед, Міхаіл Пятроў, Мікалай Кірычэнка, Віктар Лебедзеў, Арнольд Памазан, іншыя артысты мінскіх тэатраў. Год запісу 1984;
- у 23:10 – «Акадэмія гуку»: творчасць Франсіса Пуленка.
У праграме магчымы змены