30 сакавіка ў нашым эфіры

Шаноўныя, у сераду, 30 сакавіка, заставайцеся з намі! Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – музыку дыска-групы Boney M;
- у 02:00 – творы Карла Давыдава;
- у 06:10 – песні ў выкананні Юрыя Багацікава;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: фрагменты саўндтрэка Эдуарда Арцем’ева да кінастужкі “Адысей”;
- у 07:25 і 23:30 – песні Давыда Тухманава;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: творчасць Аляксея Пысіна;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: брытанскі кампазітар і музыкант Том Хоў;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка”: запісы ансамбля салістаў Белдзяржфілармоніі пад кіраўніцтвам Ігара Іванова;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 09:00 – мелодыі Караля Агінскага, Яна Давіда Голанда, Войцэха Жыўнага, Тадэвуша Касцюшкі, Альберта Хінастэры, Бэлы Бартака;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Любові Каспорскай, Лучана Павароці, Ірыны Архіпавай, Сяргея Стадлера;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Стафана Грапелі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця – мастак Ніна Пілюзіна;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: акцёр тэатра і кіно, драматург, рэжысёр Ігар Пятроў;
- у 14:15 і 23:00 – першыя старонкі твора Якуба Коласа “Казкі жыцця” (да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа);
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госця – пісьменніца Маргарыта Прохар;
- у 15:15 – творы айчынных кампазітараў Рыгора Пукста, Юрыя Семянякі, Яўгена Цікоцкага і Уладзіміра Кандрусевіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Як? З чаго? І для чаго?”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Анатоля Бутэвіча “Як Данік у радзівілаўскае метро трапіў”;
- у 17:00 – творы Франца Шуберта;
- у 19:00 – запісы музыкантаў Ірака, Уганды, Нідэрландаў, Швецыі, Фінляндыі, Славеніі, Аўстрыі, ЗША, Малі, Грэцыі, а таксама французскага спевака Алена Сушона;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” “Бацькоўская любоў”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Эрыка Клэптана;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”: папулярныя акадэмічныя творы беларускіх кампазітараў, запісаныя пад кіраўніцтвам Міхаіла Снітко.
У праграме магчымы змены.