30 снежня: Беларускі саюз мастакоў падводзіць вынікі году ў эфіры "Культуры"

29.12.2020 

У апошнюю сераду снежня заставайцеся з намі! Канал “Культура” падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы Глена Мілера і яго джаз-аркестра;
- у 02:00 – скрыпічныя канцэрты Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – песні гурта ABBA;
- у 09:00 – мелодыі Іагана Штрауса, Антоніа Вівальдзі, Пятра Чайкоўскага, спевы Надзеі Кучар;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча”;
- у 11:30 – “Гісторыі з фанатэкі”: запісы Марыі Калас, Рымы Глушковай, Марыа Ланца, Элізабет Шварцкопф, Мікалая Геды;
- у 12:15 і ў 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця эфіру – мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч;
- у 14:05 і 23:00 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Мелодыі The Beatles, аранжыраваныя для аркестра”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь Віктарам Скорабагатавым;
- у 15:30 – творы беларускага кампазітара Яўгена Глебава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Дражнілка”, “Экалогіка”, “Дзіцячы радыётэатр” з працягам твора Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:30 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Кацярынай Буцько і цымбалісткай Валянцінай Марчынскай;
- у 17:30 – творы мексіканскага кампазітара Мануэля Понсэ;
- у 19:00 – калядная праграма венгерскай групы Cimbaliband і запісы французскай групы SuperParce, прапанаваныя Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра Сяргейку, які ўбачыў Дзеда Мароза;
- у 21:10 – творчасць спявачкі Валянціны Легкаступавай;
- у 22:15 – калядная музыка Бенджаміна Брытэна;
- у 23:30 – мелодыі расійскага кампазітара Ігара Крутога.

У праграме магчымы змены.