30 снежня – прэм'ера радыёспектакля "Танец з рапірай" на канале "Культура"

28.12.2018

Прэм’ера на канале "Культура"! У гэтую нядзелю ў 19 гадзін пачнецца трансляцыя новага радыёспектакля “Танец з рапірай”. Твор з’явіўся па выніках конкурсу радыёп’ес, які канал "Культура" правёў сёлета. Працягвае літаратурны рэдактар і кіраўнік праекта, намеснік дырэктара канала “Культура” Уладзімір Трапянок.

Фота: kudago.com