30 снежня ў нашым эфіры

Апошні чацвер 2021 года праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх слухачоў выбранымі ўзорамі мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – джазавыя стандарты Гары Коніка;
- у 02:00 – запісы брытанскага гітарыста Джона Уільямса;
- у 06:10 – інструментальныя рытмы старой айчыннай эстрады ў выкананні эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творчасць Алега Каравайчука;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Ліставанні”, прысвечаная англійскаму асветніку Джону Болінгброку;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кампазітар Хлоя Флаўэр;
- у 8:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Коўлмэна Хокінса;
- у 08:30 і 23:30 – запісы аркестра Поля Марыа;
- у 09:00 – творы Іагана Штрауса, запісы Дэборы Пантофель-Нячэцкай, Нацыянальнага акадэмічнага аркестра нароных інструментаў імя Жыновіча, Надзеі Кучар;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Чарлза Дзікенса “Калядны харал”;
- у 11:30 – творы Гіёма Дзюфаі;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” (да 20-годдзя канала “Культура”). Госць студыі – музычны рэдактар Яўген Талкачоў;
- у 13:05 і 21.10 – песні ў выкананні Валянціны Легкаступавай;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Мінскія гісторыі”: Залатагорскі касцёл;
- у 15:15 – рамансы і песні беларускіх кампазітараў у выкананні Віктара Кірычэнкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Прыветы з усяго свету”, “Рэпартаж” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Уладзіміра Ліпскага “Закаханы трэцякласнік”;
- у 17:30 – п’есы для клавесіна і ўзоры ансамблева-інструментальнай музыкі Франсуа Куперэна;
- у 19:00 – аркестравыя сюіты і арганныя канцэрты Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Цуд пад Новы год” (частка 1);
- у 22:15 – “Музычны вечар”: фрагменты опер Міхаіла Глінкі, Пятра Чайкоўскага, Эндру Лойда Уэбера.

У праграме магчымы змены.