30 студзеня ў нашым эфіры

Крыніцай натхнення і цудоўнай кампаніяй для адпачынку можа стаць эфір канала “Культура”. У нядзелю, 30 студзеня, мы прапануем:
- у 00:04 – запісы Пэта Мэтэні і яго ансамбля;
у 01:30 – першую і другую дзеі оперы Джакама Пучыні “Тоска”;
- у 03:00 – праект “Музычная студыя”: памяці Адама Мальдзіса;
- у 04:30 – радыёверсіі спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа “Палюбоўнікі з Каліфорніі” (да 75-годдзя народнай артысткі Беларусі Святланы Акружной) і “Залёты”;
- у 06:10 – скрыпічныя канцэрты Нікало Паганіні;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Якуба Коласа (да 140-годдзя класіка);
- у 08:15 – арыі з аперэт у выкананні Мікалая Геды;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: інсцэніраваную казку “Па шчупаковай волі”;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Сербія;
- у 11:30 – Другую віяланчэльную санату Фелікса Мендэльсона;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: гастролі Вялікага тэатра Беларусі ў Амане;
- у 13:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: кантаты Жана-Філіпа Рамо, імправізацыі трыа Кіта Джарэта;
- у 16:00 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – пісьменнік Віктар Кажура;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію” з фалькларыстам Таццянай Валодзінай;
- у 17:00 – “Усходнія карціны” Роберта Шумана;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Нані Брэгвадзе;
- у 19:00 – трэцюю дзею оперы Джакама Пучыні “Тоска”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алесі Кузьміновай “Проста знаёмы”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Мушыка і яго прыгоды;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Філа Колінза;
- у 21:30 – радыёспектакль “Стары і дарога” па п’есе Васіля Ткачова;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Арва Пярт.

У праграме магчымы змены.