30 верасня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы джазавай спявачкі Дзі Дзі Брыджуотэр;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: канцэрт для скрыпкі і фартэпіяна з аркестрам Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: песні ў выкананні Ірыны Бржэўскай;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы  нідэрландcкага піяніста і кампазітара Юпа Бевінга;
- у 07:20, 13:15 – праект «Месца прыцягнення» прапануе вандроўку ў Пінск;
- у 07:35 і 14:05 – гераіня праграмы «Любімыя мелодыі» – Ларыса Мондрус;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: урыўкі з опер «Рыгалета» Джузэпэ Вердзі і «Князь Наваградскі» Андрэя Бандарэнкі;
- у 08:45 і 18:45 – праект «Радыёсерыял»: чарговыя старонкі рамана Агаты Крысці «Гатэль «Бертрам»» у выкананні артысткі Лікі Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: камерна-інструментальныя творы Каміля Сен-Санса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Якуб Колас «Новая зямля». Чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: урыўкі з балета «Сем прыгажунь» Кара Караева;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: спявае Джун Крысці, запіс 1958 года;
- у 12:30 і 21:30 – праграма «Дыялогі пра культуру» з Аляксеем Гулевічам. У цэнтры ўвагі – Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Глебава;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала ''Культура''»: аркестравая сюіта Валерыя Гаўрыліна паводле паэмы Аляксандра Твардоўскага «Дом ля дарогі»;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: у выкананні артыста Паўла Зароўскага гучаць старонкі кнігі Івана Тургенева «Нататкі паляўнічага»;
- у 15:00 – праект «Музыка беларускіх кампазітараў» знаёміць з творчасцю Льва Абеліёвіча;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: творы Франсуа Куперэна;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: запісы сімфанічнага аркестра радыё і тэлебачання Славеніі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творчасць амерыканскага кампазітара Эндру Нормана.

У праграме магчымы змены