31 кастрычніка ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы амерыканскага аўтара і выканаўцы Вальтэра;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: сімфонія Пятра Чайкоўскага «Манфрэд»;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: прачынаемся з песнямі Сальваторэ Адамо;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы фінскага музыканта Туамаса Халапайнена;
- у 07:20 і 13:15 – праект «Галасы эпохі» ўспамінае гасцей Беларускага радыё розных гадоў;
- у 07:35 і 14:05 – «Любімыя мелодыі»: кампазіцыі гурта «Bee Gees»;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: мелодыі Эдуарда Арцем’ева, створаныя да стужак Мікіты Міхалкова; 
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: працяг рамана Агаты Крысці «Гатэль «Бертрам»», выканаўца – артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 – «Класіка раніцай»: сімфанічныя творы савецкага кампазітара Барыса Чайкоўскага; 
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Уладзімір Караткевіч «Нельга забыць», чытае артыст Алег Вінярскі; 
- у 11:30 і 18:15 – «У свеце музыкі»: «Брандэнбургскія канцэрты» Іагана Себасцьяна Баха;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: сумесная праграма аркестра Дзюка Элінгтана і Луі Армстранга, запіс 1961 года; 
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госць студыі – старшыня журы Нацыянальнага конкурсу XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» Сафар Хакдодаў;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала “Культура”»: запісы Яўгеніі Смальянінавай;
- у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: Леў Талстой, «Крэйцэрава саната», чытае заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Валянціны Сярых і Генрыха Вагнера;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»; 
 у 17:00 – «Амфітэатр»: канцэрты для кларнета з аркестрам Вольфганга Амадэя Моцарта, Карла Нільсэна і «Раманс» Рыхарда Штрауса;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: праграма «Лепшае за 20 гадоў» да юбілею праекта «Музычная гасцёўня» Белдзяржфілармоніі. Запіс зроблены ў 2024 годзе ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»; 
- у 23:00 – «Музычны вечар»: творы Пятра Падкавырава.
У праграме магчымы змены.