31 сакавіка ў нашым эфіры

Чацвер, 31 сакавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” прапануе выбраныя ўзоры мастацтва. У эфіры:
- у 00:04 – запісы Вебстэра Льюіса;
- у 02:00 – Канцэрт для скрыпкі і фартэпіяна з аркестрам Фелікса Мендэльсона;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы аркестра Глена Мілера;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: фрагменты з аперэты “Белая акацыя” Ісака Дунаеўскага;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы ансамбля “Сірынкс”;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: творчасць Ніла Гілевіча;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: шатландскі кампазітар, віяланчэліст Пітэр Грэгсан;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы ансамбля “Туці” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Людмілы Рублеўскай “Сэрца мармуровага анёла”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: творы Вольфганга Амадэя Моцарта, Джузэпэ Вердзі, Франсіса Пуленка;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;
- у 11:30 – “Лонданскія” трыа Ёзефа Гайдна;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы аркестра Алега Лундстрэма;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Яўгенам Талкачовым. Госць эфіру – гісторык, калумніст газеты “Культура” Зміцер Юркевіч;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: “Ліставанні”, прысвечаныя Міхаілу Прышвіну;
- у 14:15 і 23:00 – працяг твора Якуба Коласа “Казкі жыцця”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – “Канцэртная фантазія” беларускага кампазітара Мікалая Аладава для скрыпкі з аркестрам;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” з апошнімі старонкамі твора Анатоля Бутэвіча “Як Данік у радзівілаўскае метро трапіў”;
- у 17:00 – “Песні без слоў” Фелікса Мендэльсона;
- у 19:00 – ПРЭМ’ЕРА: праграма сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі “Чатыры стагоддзі. Тэатральная музыка беларускіх кампазітараў” (да Міжнароднага дня тэатра);
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Селін Дыён;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: развіццё опернага жанра ў Беларусі праз прызму даследаванняў Браніслава Смольскага.
У праграме магчымы змены.