31 снежня: “Шчаўкунок” і аўдыялісты Дзеду Марозу

30.12.2020 

Канал “Культура” прапануе правесці пераднавагодні чацвер разам. Для маральнай падтрымкі, натхнення і святочных адчуванняў у нашым эфіры:
- у 00:04 – спевы Доны Самер;
- у 02:00 – запісы італьянскага тэнара Андрэа Бачэлі;
- у 06:10 – кампазіцыі з рэпертуару джаз-аркестра Аляксандра Цфасмана 1930–1940 гадоў;
- у 09:00 – “Класіка раніцай” з музыкай Уладзіміра Дарохіна, Андрэя Мдывані, запісы Дэборы Пантофель-Нячэцкай, фрагменты аперэт;
- у 11:00 і 20:30 – апошнія старонкі твора Міхася Стральцова “Загадка Багдановіча”;
- у 11:30 – п’есы сям’і Штраўсаў;
- у 12:15 і 18:15 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім. Госця эфіру – вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Юлія Лісай;
- у 14:05 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Шчаўкунок”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні”: цыкл запісаў з удзелам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Скорабагатава;
- у 15:30 – папулярныя вальсы Іагана Штраўса;
- у 16:05 – святочны выпуск дзіцячага праекта “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”, у межах якога – вершы ў прачытанні самых маленькіх, рубрыкі “Профікарта”, “Радыёпартацыя”, а таксама працяг інсцэніраванага рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з вядучай Юляй Ішмуратавай і яе цікавымі гасцямі (вынікі года ў выпуску-дайджэсце);
- у 17:30 – кантаты Дзітрыха Букстэхудэ;
- у 19:00 – канцэрт RTV Slovenia Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Ёлачныя цацкі”;
- у 21:10 – навагоднія песні;
- у 22:15 – музыка Дзмітрыя Кабалеўскага;
- у 23:30 – спевы Стынга;
- у 23:50 – навагодняе віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

У праграме магчымы змены.