31 снежня ў эфіры

У сераду31 студзеня заставайцеся з каналам “Культура”!

 

Мы прапануем:

 

 

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы аркестра Джэймса Ласта і нідэрландскай саксафаністкі Кэндзі Далфер і Дыега Мадэны;

 

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Пятра Чайкоўскага;

 

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Шакіры;

 

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць Дам’ена Дэшаеса;

 

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”;

 

- у 07.35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Аляксандра Малініна;

 

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Генадзя Гладкова да мультфільма “Брэменскія музыканты”;

 

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: паланэзы Яна Давіда Голанда, Мацея Радзівіла, Міхала Клеафаса Агінскага ў выкананні ансамбля “Класік-авангард”;

 

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Марыа Кастэльнуова-Тэдэска для гітары;

 

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Чыгрынава “Плач перапёлкі”. Чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

 

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: вакальныя творы Франца Шуберта;

 

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Артура Прайсака;

 

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Тэма перадачы – балет “Стварэнне свету”, прысвечаны памяці легендарнай балерыны Людмілы Бржазоўскай. Госця ў студыі – народная артыстка Беларусі Вольга Гайко;

 

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы гітарыста Віктара Зінчука;

 

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: раман Фёдара Дастаеўскага “Браты Карамазавы” чытае артыст Алег Вінярскі;

 

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Валянціны Сярых;

 

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

 

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: музыка шатландскага вострава Аран;

 

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Які свет абраць?”;

 

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць ісландскай піяністкі Эйдзіс Эвенсэн.

 

 

 

У праграме магчымы змены. 

 

Наш сайт – www.radiokultura.by.