31 снежня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: альбом Доны Самер «Bad Girls»;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Іагана Себасцьяна Баха, Георга Фрыдрыха Гендэля, Алесандра Марчэла ў выкананні брытанскага гітарыста Джона Уільямса;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: спяваюць Ружэна Сікора і Эміль Гаравец;
- у 07:05, 22:15 – «Музычны мэйнстрым»: запісы музычнага праекта The Piano Guys;
- у 07:20, 13:15, 18:45 –праграма «Вытокі творчасці» падводзіць вынікі сезона;
- у 07:35 – «Любімыя мелодыі»: песні ў выкананні народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага;
- у 08:05 і 13.05 – «Музыка тэатра і кіно»: фрагменты оперы «Снягурачка» Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 08:45 – праект «Наша музыка»: песні Валянціна Бадзьярава;
- у 09:00 і 17:00 – перадача «Амфітэатр»: вальсы, полькі і ўрыўкі з аперэт Іагана Штрауса;
- у 11:00 і 20:30 – «Радыёбібліятэка»: Адам Міцкевіч, «Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве». Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ілля Курган;
- у 11:30 і 18.15 – «У свеце музыкі»: прагучаць творы Ферэнца Ліста, Іагана Штрауса, Франца Легара;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: альбом Джона Хендрыкса 1961 года;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Настассяй Ермалюк. Госць студыі – дацэнт кафедры музычна-педагагічнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка, акардэаніст Уладзімір Федарук;
- у 13:30 – «З музычнай калекцыі канала «Культура»: творы Георгія Свірыдава;
 - у 14:30 і 22:30 – «Літаратурная анталогія»: раман Маргарэт Мітчэл «Знесеныя ветрам». Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Юрыя Бяльзацкага – да дня нараджэння кампазітара;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 18:10 – спецыяльны праект «Культурны год»: агляд самых значных падзей:  фестываляў, дзён культуры, тэатральных і кінапрэм'ер;
19:00 – «Маладыя таленты Беларусі»: радыёверсія гала-канцэрта і цырымоніі ўзнагароджання XIII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі», які адбыўся 15 лістапада ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў;
 - у 20:30 – спецыяльны праект «Мэтры ў новым амплуа» знаёміць з членамі журы XIII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі»;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Чароўная гісторыя»;
- у 23:00 – «Музычны вечар»: музыка амерыканскага кінакампазітара Джона Уільямса.

У праграме магчымы змены.  
Наш сайт – www.radiokultura.by.