31 снежня ў нашым эфіры

Апошні дзень 2021 года праводзьце з намі! Для настрою і натхнення ў нашым перадсвяточным эфіры:
- у 00:00 – запісы аркестра амерыканскага маэстра Рэя Коніфа;
- у 02:00 – творчасць польскага аркестра Лешака Багдановіча;
- у 06:10 – эстрадныя творы пра зіму;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: Сямён Фарада;
- у 07:15 і 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная праграма, прысвечаная жыццю і творчасці літаратара Алеся Бажко;
- у 07:45, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: японскі кампазітар Руіці Сакамота;
- у 08:05, 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Роя Элдрыджа 1970 года;
- у 08:30 і 23:30 – танцавальныя мелодыі ў выкананні аркестра Вацлава Хібша;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: творы Уладзіміра Дарохіна, Пятра Чайкоўскага, запісы Васіля Кавальчука і Таццяны Шмыгі;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Чарлза Дзікенса “Калядны харал”;
- у 11:30 – запісы Дзяржаўнага джаз-аркестра СССР пад кіраўніцтвам Віктара Кнушавіцкага;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай (да 20-годдзя канала “Культура”). Госця студыі – рэдактар Святлана Чыжык;
- у 13:05 і 21:10 – навагоднія песні;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Новы год”;
- у 15:15 – сімфанічныя творы народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі аповесці-казкі Уладзіміра Ліпскага “Закаханы трэцякласнік”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:30 – творы аднаго з заснавальнікаў амерыканскай прафесійнай кампазітарскай школы Луі Маро Готшалка;
- у 19:00 – творы Іаганеса Брамса;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Снягурка” (2 частка);
- у 22:15 – пераднавагоднія сюрпрызы ад Таццяны Старчанка і яе калег;
- у 23:50 – віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
У праграме магчымы змены.