31 студзеня ў нашым эфіры

У панядзелак, 31 студзеня, для натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў” з запісамі брытанскай групы Smokie;
- у 01:30 – трэцюю дзею оперы Джакама Пучыні “Тоска”;
- у 03:00 – праграму па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 04:00 – апавяданне Алесі Кузьміновай “Проста знаёмы”;
- у 04:30 – радыёспектакль “Стары і дарога” па п’есе Васіля Ткачова;
- у 06:10 – творчасць ВІА “Нарок”;
- у 07:05 і 14:05 – музыку з кінатрылогіі “Уладар пярсцёнкаў”;
- у 07:25 і 23:30 – Санату для віяланчэлі і фартэпіяна Сяргея Рахманінава;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом” з вершамі Віктара Гардзея;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: амерыканскі кампазітар Дасцін О’Хэларан;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка” з музыкай Беларусі ХІХ стагоддзя;
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял” са старонкамі твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – музыку Франца Шуберта, Фрыдэрыка Шапэна, Джорджа Гершвіна, а таксама запісы Анатоля Генералава і Марыа Ланца;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі твора Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – Канцэрт для флейты і струнных Бальдасарэ Галупі;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Джон Хендрыкс;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” (да 20-годдзя сацыяльна-культурнага праекта “Рэзананс”);
- у 13:30 – “Планета “Культура””: французская кухня;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: астэапатыя;
- у 15:15 – творы народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Музейныя хованкі”, “Чароўны куфэрак” з працягам твора Уладзіміра Ліпскага “Дабрадзей для ўсіх дзяцей”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – музычныя творы Роберта Шумана;
- у 19:00 – запісы французскага спевака Алена Сушона і швейцарскага ансамбля “Аркестрына”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра бывалага марака;
- у 21:10 – песні кампазітара Ісака Дунаеўскага;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: брытанскі кампазітар Том Ходж.

У праграме магчымы змены.