У чацвер, 31 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскай рытм-энд-блюзавай спявачкі Эстэр Філіпс;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Мікалая Метнера;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні брытанскага жаночага поп-гурта “Бананарама”;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: вальсы сучасных кампазітараў;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Алеся Жыгунова;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні калумбійскай спявачкі Шакіры;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Дзмітрыя Жура да дакументальнага фільма “Дзеці вайны”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Літаратура на радыё”: урывак з апавядання “Партрэт” паводле Аляксея Карпюка. Запіс 1983 года;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: архіўныя запісы саліста беларускай оперы народнага артыста Савецкага Саюза Мікалая Ворвулева;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі аповесці Таісы Бондар “Час, калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: “Песні без слоў” Фелікса Мендэльсона;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Шамякіна “Вялікая княгіня” чытае заслужаны артыст Беларусі Ігар Лапцінскі;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Першая “Англійская” сюіта Іагана Себасцьяна Баха;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага спевака Сэмі Дэвіса-малодшага;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Госць у студыі – галоўны захавальнік фондаў гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” Аляксандр Рак;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны Дзюмар’е “Рэбэка” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: песні ў выкананні Валерыя Сюткіна;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: аркестравыя творы Франца Шуберта;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра зайкаву хатку”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: фрагменты з опер Пятра Ільіча Чайкоўскага ў выкананні Дзмітрыя Хварастоўскага.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.