4-5 верасня: опера Дзмітрыя Смольскага “Францыск Скарына”

03.09.2021 

Сябры, адпачывайце з намі! У суботу, 4 верасня, у нашым эфіры:

- у 00:04 – запісы Франс Галь і Рыка Нэльсана;
- у 02:00 – кампазіцыі для аргана і саната для скрыпкі і фартэпіяна Сезара Франка;
- у 06:10 – інструментальныя санаты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: Уладзімірская ікона Божай Маці;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Казімра Камейшы;
- у 08:15 – Сімфаньета “Беларускія малюнкі” Мікалая Чуркіна;
- у 9:00 і 12:00 - “Штодзённік”;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: нейра-лінгвістычнае праграмаванне (2 частка);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўка паводле аповесці Алеся Якімовіча “Базылёў курган”;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;
- у 11:30 – музыка Карла Марыі фон Вэбера;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: салістка беларускай оперы Алена Таболіч;
- у 13:00 – музыка Пятра Чайкоўскага;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Tafelmusic Baroque Orchestra, а таксама запісы соул-артыста Тэры Калье;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – сустрэча са спевакамі палескай вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна;
- у 17:00 – “Сустрэча пад вечар” з дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча Барысам Ліўшчыцам;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Франка Карэлі;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Юрый Візбар;
- у 19:00 – опера Дзмітрыя Смольскага “Францыск Скарына”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: Валерый Шукшын. “Мікраскоп”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Казка, якая згубілася”;
- у 21:10 – песні ў выкананні Эдуарда Хіля;
- у 21:30 – радыёспектакль “Мінскі напрамак” па рамане Івана Мележа (1 частка);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Сем цудаў свету”: Маўзалей.

У нядзелю, 5 верасня, мы прапануем:
- у 00:04 – піяніст Джэкі Тэрасон і спявачка Кандра Уілсан;
- у 06:10 – мелодыі Ёзэфа Гайдна;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Казіміра Камейшы (працяг);
- у 08:15 – помнік духоўнай культуры “Песнапенні пра Еўфрасінню Полацкую”;
- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёпастаноўкі “Мой сябра Віні-Пух” паводле казкі Алана Мілна і "Гадзіннік з зязюляй" паводле Астрыд Ліндгрэн;
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Венесуэла і Куба;
- у 11:30 – цыкл Іагана Себасцьяна Баха “Мастацтва фугі”;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: прэм'ера оперы Уладзіміра Солтана “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: мадрыгалы Клаўдзіа Мантэвердзі, а таксама запісы Modern Jazz Quartett;
- у 16:15 – “Беларускую этнафонію” з гісторыкам, экскурсаводам і арганізатарам фальклорных імпрэз Кацярынай Шэйка;
- у 17:00 – “Мінскія гісторыі”;
- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госць – паэт Віктар Шніп;
- у 17:30 – фрагмент Серэнады Людвіга ван Бетховена для скрыпкі, альта і віяланчэлі
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Віктар Чысцякоў;
- у 19:00 – опера Мікалая Рымскага-Корсакава “Моцарт і Сальеры”, сімфанічная карціна “Садко”, музыка з балета Ігара Стравінскага “Пятрушка”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: Людміла Рублеўская “Пігмалілён і Галатэя”;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра вавёрачку;
- у 21:10 – творчасць Маргарыты Суворавай;
- у 21:30 – радыёспектакль “Мінскі напрамак” па рамане Івана Мележа (2 частка);
- у 23:10 – швейцарскі кампазітар Рудольф Кельтэрнборн.
У праграме магчымы змены.