У нядзелю, 4 чэрвеня, заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – запісы джазавага гітарыста і кампазітара Пэта Мэтэні і яго ансамбля “Пэт Мэтэні груп”;
- у 06:10 – мазуркі і балады Фрыдэрыка Шапэна;
- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: Пятая сімфонія Сяргея Пракоф’ева;
- у 9:05 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – паэт Алесь Бадак;
- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казка “Сіняя світа налева пашыта” і паэтычная кампазіцыя “Рака маленства”;
- у 11:00 – “На паліцах фанатэкі”: запіс праграмы “Акно ў свет” з папулярнага цыкла “Літаратурны праспект”. Другая частка інсцэніроўкі па творы Мігеля Сервантэса “Дон Кіхот Ламанчаскі”;
- у 11:30 – “Выхадныя з класікай”: “Варыяцыі на тэму Паганіні” Іаганэса Брамса;
- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Уладзіміра Карызны чытае Уладзімір Трапянок;
- у 12:15 – “Лекторый”: запрашаем у цудоўны свет мастацтва. Выпуск прысвечаны творчасці дырыжора Яўгена Мравінскага;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: пра расійскія гастролі Вялікага тэатра Беларусі расказвае кіраўнік службы маркетынгавых камунікацый тэатра Таццяна Аляксандрава;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт”: перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: народныя песні, што выконваліся напрыканцы вясны;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Канцэрт для альта і камернага аркестра Іагана Крысціяна Баха;
- у 18:05 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Булата Акуджавы;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы “Залаты пеўнік” Мікалая Рымскага-Корсакава паводле казкі Аляксандра Пушкіна;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Як баброў у ваду загналі”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Ліны Хорн;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: радыёспектакль “Апошняя тэлеграма” паводле аднайменнай п’есы Леаніда Шчэрбача;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць кампазітара і дырыжора Джона Адамса.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.