4 красавіка на канале "Культура"

01.04.2022 

У панядзелак, 4 красавіка, канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў” з самымі папулярнымі кампазіцыямі замежнай эстрады 1960-80гг.;

- у 06:10 – запісы аўтарскай песні ў выкананні Жанны Бічэўскай, Юрыя Візбара і Аляксандра Дольскага;

- у 07:05 і 14:05 – музыка да фільма-лаўрэата прэміі “Оскар-2022” “Дзіця глухіх бацькоў”;

- у 07:25 і 23:30 – Сімфонія №36 “Лінцкая” В.А.Моцарта;

- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Анатоля Вялюгіна;

- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: нарвежскі кампазітар і піяніст Ветле Наро;

- у 08:25 і 13:05 – фрагменты “Віленскага сшытка” выконвае ансамбль салістаў “Класік-авангард”;

- у 08:45 – прэм'ера ў “Ранішнім серыяле”: першыя старонкі твора Людмілы Рублеўскай “Золата забытых магіл”;

- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”;

- у 11:00 і 20:30 – старонкі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш, альбо Апошні наезд на Літве”;

- у 11:30 – Дывертысмент для струнных Бэлы Бартака;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: крунер Білі Экстайн;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць – галоўны рэдактар часопіса "Гаспадыня" Зіновій Прыгодзіч;

- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: Яўген Трыстан, лідар маладзёжнага крыла грамадскага аб'яднання “Культурны цэнтр “Беларусь” Паўдаларскай вобласці Асамблеі народа Казахстана;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі твора Якуба Коласа “Казкі жыцця” (да 140-годдзя з дня нараджэння аўтара);

- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: экзістэнцыяльная псіхалогія;

- у 15:15 – вакальныя творы на вершы Максіма Багдановіча;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Агенцтва састарэлых навін”, “Музейныя хованкі” і ““Чароўны куфэрак” з першымі старонкамі казкі Наталлі Бучынскай “Прынцэса Алівія і жабіны вочкі”, ;

- у 17:00 – творы Сэмюэля Барбера;

- у 19:00 – запісы саамскай спявачкі Мары Байнэ і брытанскага гітарыста Леа Абрахамса;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;

- у 21:10 – творы паэта-песенніка Ільі Рэзніка;

- у 22:15 – “Музычны вечар”: японскі кампазітар Руіці Сакамота.

У праграме магчымы змены.