у 00:04 — «Для паўночнікаў»: запісы Рэя Чарльза;
у 02:00 — «Музыка ночы»: творы Каміля Сен-Санса;
у 06:10 — у праграме «Музычны світанак»: песні ў выкананні Сяргея Белікава;
у 07:05, 22:15 — «Музычны мэйнстрым»: запісы казахстанскага піяніста і кампазітара Аліма Заірава;
у 07:20 і 13:15 — у праекце «Галасы эпохі» пачуем галасы Алеся Адамовіча і Элема Клімава — аўтараў фільма «Ідзі і глядзі»;
у 07:35 і 14:05 — «Любімыя мелодыі»: спявае Уладзімір Мулявін;
у 08:05 і 13:05 — праграма «Музыка тэатра і кіно» звяртаецца да творчасці Райманда Паулса;
у 08:45 і 18:45 — «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек, які знайшоў свой твар»;
у 09:00 — «Класіка раніцай»: музыка іспанскага кампазітара Хаакіна Радрыга і італьянскага майстра Рыкарда Дрыга;
у 11:00 і 20:30 — «Радыёбібліятэка»: Васіль Быкаў «Знак бяды»;
у 11:30 і 18:15 — «У свеце музыкі»: сімфанічная паэма Джорджа Гершвіна «Амерыканец у Парыжы»;
у 12:10 і 21:10 — «Час на джаз»: кампазіцыі з альбома Рэндзі Брэкера «Score» 1968 года;
у 12:30 і 21:30 — «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госця студыі - дырэктар музея Марка Шагала ў Віцебску Ірына Воранава;
у 13:30 — «З музычнай калекцыі канала «Культура»»: запісы заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;
у 14:30 і 22:30 — «Літаратурная анталогія»: аповесць Валянціна Распуціна «Жыві і памятай»;
у 15:00 — «Музыка беларускіх кампазітараў»: песні і рамансы айчынных класікаў у выкананні заслужанага артыста нашай краіны Валерыя Кучынскага;
у 16:05 — дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
у 17:00 — «Амфітэатр»: у выкананні Гідэона Крэмера і Марты Аргерых прагучаць творы Людвіга ван Бетховена і Фелікса Мендэльсона;
у 19:00 — «Канцэртная зала» запрашае паслухаць канцэрт на біс: праграму, якой адзначыў закрыццё сімфанічнага сезона Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь. Дырыжор — Аляксандр Анісімаў. Запіс зроблены 1 ліпеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі;
у 21:00 — «Вячэрняя казка»;
у 23:00 — «Музычны вечар»: запісы аркестра Глена Мілера.
У праграме магчымы змены.