4 ліпеня ў нашым эфіры

У панядзелак, 4 ліпеня, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – творчасць Дзюка Элінгтана;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Іва Мантана;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: стужка “Вертыкаль”;
- у 07:25 і 23:30 – творы Карла Філіпа Эмануіла Баха;
- у 07:55 – мастацкі праект “Адным штрыхом”: вершы Змітрака Бядулі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Лера Аўэрбах;
- у 08:25 і 13:05 – песні Леаніда Захлеўнага ў выкананні народнага артыста Беларусі Яраслава Еўдакімава;
- у 08:45 – літаратурны праект “Ранішні серыял”: працяг аповесці Жоржа Сімянона “Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі”;
- у 09:00 – праект “Класіка раніцай”: творы Крыстофа Вілібальда Глюка, Пятра Чайкоўскага, Віктара Капыцько, запісы Марка Рэйзэна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Эрыха Марыі Рэмарка “Трыумфальная арка”;
- у 11:30 – Арганны канцэрт соль мінор Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Слім Гаярд;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госці – дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Галінская і супрацоўніца ўстановы Галіна Варонава;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: арт-тэрапія для пажылых людзей;
- у 15:15 – творы народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Уладзіміра Васькова “Дахавік Казік”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – музыка французскага кампазітара Фларана Шміта;
- у 19:00 – запісы балгарскай групы Etnothix і гурта з Фінляндыі Siba folk band;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” пра мухамор;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: савецкі гурт “Форум”;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць амерыканскага віяланчэліста Ё-Ё Ма.
У праграме магчымы змены.