4 лютага ў нашым эфіры

Шаноўныя, 4 лютага, пятніцу, праводзьце з намі! У эфіры канала “Культура”:
- у 00:04 – здабыткі замежнай эстрады мінулых гадоў;
- у 02:00 – камерныя творы Сяргея Пракоф’ева;
- у 03:00 – Чацвёртая сімфонія Антона Брукнера;
- у 04:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 04:30 – аркестравыя творы Ферэнца Ліста;
- у 06:10 – песні ў выкананні ВІА “Верные друзья”;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: творы на словы Аркадзя Куляшова;
- у 07:25 і 23:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы Браяна Калбертсана;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Генадзя Бураўкіна;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: ісландская піяністка, кампазітар Эйдзіс Эвенсан;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: запісы арт-групы “Беларусы”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Іагана Себасцьяна Баха, Жака Афенбаха, Станіслава Манюшкі, Мадэста Мусаргскага;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;
- у 11:30 – Струнны квартэт Эдварда Грыга;
- у 12:10 і 18:10 – запісы амерыканскай актрысы і спявачкі Полі Берген;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Уладзімірам Трапянком. Праграма прысвечана кітайскаму Новаму году. Госця студыі – кандыдат мастацтвазнаўства Гэлімэн Чжу;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Лекторый”: “Творчасць кітайскага мастака Цы Байшы”;
- у 15:15 – песні айчынных кампазітараў на вершы Максіма Танка;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Забаўляндыя”, “Хіт-парада”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Уладзіміра Ліпскага “Дабрадзей для ўсіх дзяцей”, а таксама “Музычны партал”;
- у 17:00 – Фартэпіянны квартэт № 1 соль мінор Іаганеса Брамса, фрагмент аркестравай Серэнады Алесандра Скарлаці;
- у 19:00 – аркестравыя творы Мікалая Рымскага-Корсакава;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – запісы савецкага і азербайджанскага спевака і кампазітара Палада Бюль-Бюль аглы;
- у 22:15 – фрагменты опер і сімфанічная музыка Станіслава Манюшкі.

У праграме магчымы змены.