4 мая ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: песні ў выкананні Дорыс Дэй і Эндзі Уільямса;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: архіўныя запісы народнага артыста СССР Сяргея Лемешава;
- у 7:30 – праграма «Духоўнае слова»;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – у праграме «Прачулым радком» вершы Васіля Зуёнка чытае артыст Міхаіл Кіцель;
- у 8:15 – «Музыка на канале ”Культура”»: фрагменты балета Дзмітрыя Шастаковіча «Паненка і хуліган»;
- у 9:10 і 16:00 – праект «Памяць сэрца», створаны спецыяльна да 80-годдзя Вялікай Перамогі, запрашае наведаць мемарыяльны комплекс «Прарыў» на Ушаччыне;
- у 9:25 – праграма «Музычная радыёпалітра»;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы амерыканскага спевака, піяніста і гітарыста Гары Нілсана;
- у 10:30 – праграма «Віртуозы»: госць Алы Івановай – вядомы фотамастак Анатоль Дрыбас;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: у выкананні Жаклін Дзю Прэ прагучыць Другі віяланчэльны канцэрт Ёзефа Гайдна;
- у 11:30 – «На паліцах фанатэкі»;
- у 12:20 – «Чытацкі дзённік» – аўтарская праграма Навума Гальпяровіча;
- у 12:30 – праект «Натхнёныя музыкай» прысвечаны асобе і творчасці заслужанага артыста Беларусі Аскольда Сухіна;
- у 13:00 – «Рэтра-хіт»: праграма, у якой гучыць музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: у рубрыцы «Еўропа музычная» – санаты для струнных Дзітрыха Букстэхудэ, «Джазавыя краявіды» прысвечаны запісам соўл-дуэта «Peaches and Herb»;
- у 16:15 – у праграме «Гасцінец» адзначаем свята Юр'я;
- у 17:00 - «Класічны рэпертуар» прапануе фрагмент балета Аляксея Мачаварыяні «Віцязь у тыгровай шкуры»;
- у 18:10 – у праграме «Вечары на канапе» спявае Марк Бернэс;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: другая частка оперы Пятра Чайкоўскага «Яўген Анегін». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1986 годзе;
- у 20:30 – праект «Рок-альбом»: слухаем лепшыя кампазіцыі групы The Electric Flag;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: кітайская народная казка «Чырвоная лілея»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы тэнар-саксафаніста Эдзі «Локджо» Дэвіса 1958 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: радыёпастаноўка «Гаварылі трынаццаць мінут» паводле аднайменнага апавядання Алены Васілевіч. Рэжысёр-пастаноўшчык – Соф'я Гурыч, музыка Андрэя Шпянёва, у спектаклі занятыя народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, заслужаныя артысты нашай краіны Лізавета Мацісава, Мацвей Федароўскі, артысты Святлана Некіпелава,  Ніна Піскарова, Рэгіна Дамброўская. Запіс 1976 года;
- у 23:10 – праграма «Акадэмія гуку» прысвечана Сяргею Пракоф'еву.

У праграме магчымы змены.
фота з сайта Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі