4 сакавіка: ідзём у Музей гісторыі горада Мінска

03.03.2021 

Чацвер, 4 сакавіка, праводзьце з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае вас выбранымі ўзорамі мастацтва. У нашым эфіры: 

- у 00:04 – запісы амерыканскай фанк-соўл-групы Chocolate Milk;

- у 02:00 – фрагменты творчасці японскай піяністкі Кейкі Мацуі;

- у 06:10 – музыка Райманда Паўлса;

- у 09:00 – мелодыі Антаніна Дворжака, Сяргея Бельцюкова, а таксама запісы ансамбля “Кансананс”;

- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Шамякіна “Шлюбная ноч”;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: гітарныя п’есы Франсіска Тарэгі;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: Park Swing Orchestra;

- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госця студыі – навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска Юлія Кавалёва;

- у 14:05 – мелодыі грузінскага кампазітара Атара Тактакішвілі;

- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Людзі на балоце” (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);

- у 14:45 – “Музычны мэйнстрым”: музыка з мультфільма “Душа”;

- у 15:00 і ў 21:30 – пазнавальны праект “Мае кнігі”;

- у 15:15 – папулярныя мелодыі Беларусі;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – вершы ў прачытанні дзяцей, “Профікарта”, “IQ-фактар”, “Афіша” і “Чароўны куфэрак” з працягам казкі Раісы Баравіковай “Пра качэшага караля Варгіна і мышку Паднорку”;

- у 17:00 – “На паліцах фанатэкі”: інтэрв’ю з кампазітарам Ціханам Хрэннікавым, раздзел паэмы Ізяслава Катлярова “Вучань вечнасці” і музыка Яўгена Глебава;

- у 17:30 – сімфанічная музыка Ёзэфа Гайдна;

- у 19:00 – канцэрт Frankfurt Radio Symphony Orchestra, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 21:10 – запісы спевака Крыса Ры;

- у 22:15 – мелодыі заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Галіны Гарэлавай;

- у 23:30 – песні ў выкананні групы Roxette.

У праграме магчымы змены.