4 снежня адпачывайце з каналам “Культура”

03.12.2021 

Сябры, у суботу, 4 снежня, адпачывайце з каналам “Культура”. У нашым эфіры:
- у 00:04 – запісы джазавага трубача Крыса Боці;
- у 02:00 – інструментальныя канцэрты Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – творы Людвіга ван Бетховена;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: Гарбацэвіцкая ікона;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Міколы Маляўкі;
- у 08:15 – запісы Сашы Чаркаса;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: ваенны псіхолаг (працяг);
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першая частка спектакля “Дзівосы з Брытаніі” паводле англійскіх народных казак;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: Беларускае таварыства “Сябры” (Эстонія);
- у 11:30 – музыка Іагана Себасцьяна Баха;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: выканаўца на домры і мандаліне Яраслаў Валасюк;
- у 13:00 – праект “Музычная студыя”: першае аддзяленне канцэрта “Хор як лёс”, які адбыўся ў Белдзяржфілармоніі (да 100-годдзя з дня нараджэння Віктара Роўды);
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Goteborg Baroque, а таксама запісы Сары Воан;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: поставыя песні, а таксама традыцыйная музыка на цымбалах;
- у 17:00 – “Арт-гасцёўня”;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Хасэ Карэрас, Кара Караеў;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: паэзія Юны Морыц;
- у 19:00 – першае аддзяленне канцэрта Хору Вялікага тэатра Беларусі на чале з Нінай Ламановіч;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Кастуся Кірэенкі “Сіроты”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Снягурка”;
- у 21:10 – запісы канадскай актрысы і спявачкі Дзіны Дурбін;
- у 21:30 – радыёспектакль “Завеі, снежань” па рамане Івана Мележа (частка 1);
- у 23:10 – “Летуценні” на тэму “Шчыт”.
У праграме магчымы змены.