4 снежня: суіснаванне традыцыйнага друку і сучаснай алічбоўкі ў кніжнай справе і Трайны канцэрт для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна з аркестрам Людвіга ван Бетховена

03.12.2020 

У пятніцу, 4 снежня, выбірайце канал “Культура”. Для спакою, натхнення і ўнутранай гармоніі мы прапануем:
- у 00:04 – запісы легенды французскай эстрады Шарля Азнавура;
- у 02:00 – сімфоніі Вольфганга Амадэя Моцарта;
- у 06:10 – творчасць Ігара Карнелюка;
- у 09:00 – фрагменты творчасці Даменіка Скарлаці, Арканджэла Карэлі і Яна Сібеліуса;
- у 11:00 і 20:30 – працяг аповесці Івана Шамякіна “Адна на падмостках”;
- у 11:30 – Першую скрыпічную санату Сяргея Пракоф’ева;
- у 12:15 і ў 18:15 – выпуск-дайджэст “Дыялогаў пра культуру” з Уладзімірам Трапянком і яго суразмоўцамі на тэму “Суіснаванне традыцыйнага друку і сучаснай алічбоўкі ў кніжнай справе”;
- у 14:05 і ў 23:00 – працяг рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка);
- у 14:35 – “Канцэрт на тэму” “Дзеяч самадзейнага мастацтва Георгій Жахараў”;
- у 15:00 і 21:30 – “Культурныя скрыжаванні” з Навумам Гальпяровічам. Гаворка – пра творчасць Максіма Багдановіча;
- у 15:30 – інструментальныя санаты Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Забаўляндыя”, “Музычны партал”, “Хіт-парада” і “Дзіцячы радыётэатр”, дзе гучыць працяг інсцэніраванага рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”;
- у 17:00 – “Сустрэчу пад вечар” з вядучай Лікай Пташук, выкладчыкамі і вучнямі сярэдняй школы № 201 Мінска, сярод якіх – пераможца конкурсу чытальнікаў “Быў. Ёсць. Буду”;
- у 17:30 – Трайны канцэрт для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна з аркестрам Людвіга ван Бетховена;
- у 19:00 – канцэрт MDR Radio Symphony Orchestra and MDR Radio Chorus з твораў Арва Пярта і Франца Шуберта, прапанаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам;
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра сароку і дзятла (працяг);
- у 21:10 – песенная творчасць канадскай актрысы і спявачкі Дзіны Дурбін;
- у 22:15 – запісы народнай артысткі СССР Алены Абразцовай;
- у 23:30 – выбраныя фрагменты музычнай спадчыны амерыканскага спевака і піяніста Рэя Чарльза.

У праграме магчымы змены.