4 студзеня

03.01.2021 

У першы аўторак 2022 года для вашага натхнення і маральнай падтрымкі канал “Культура” прапануе:

- у 00:04 – творчасць джазавага барабаншчыка Білі Кобэма;

- у 02:00 – музыку Пятра Чайкоўскага;

- у 06:10 – песні ў выкананні савецкіх артыстаў;

- у 7:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”: песні Веньяміна Баснера на вершы Міхаіла Матусоўскага;

- у 7:25 і 23:30 – Канцэрт № 2 для фартэпіяна з аркестрам рэ мінор Фелікса Мендэльсона;

- у 7:55 – ПРЭМ’ЕРУ СЕЗОНА: літаратурна-мастацкі праект “Адным штрыхом”,

- у 8.05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Амары Васілі;

- у 8:25 і 13:05 – ПРЭМ’ЕРУ СЕЗОНА: праект “Наша музыка” – калядныя песні ў выкананні хору мінскага касцёла Святой Тройцы;

- у 08:45 – ПРЭМ’ЕРУ СЕЗОНА: “Ранішні серыял” – працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;

- у 09:00 – музыку Міхаіла Глінкі, Вольфганга Амадэя Моцарта, Пятра Чайкоўскага і Эндру Лойда Уэбера;

- у 11:00 і 20:30 –  працяг твора Мікалая Гогаля “Сарочынскі кірмаш”;

- у 11:30 – праект “У свеце музыкі”: запісы Людмілы Зыкінай, Аляксандра Ламаносава, Сяргея Лемешава, Зураба Саткілавы;

- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Марганы Кінг 1958 года;

- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” – “Гаспода” з Галінай Шаблінскай (да 20-годдзя канала “Культура”). Госця эфіру – музычны рэдактар Таццяна Песнякевіч;

- у 13:30 – праект “Кругасвет”: Ражаство ў Коста-Рыцы;

- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;

- у 15:00 і 21:30 – “Кнігарню”: пра кніжныя навінкі і змест апошняга нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 15:15 – камерна-інструментальную музыку народнага артыста Беларусі Анатоля Багатырова;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Тлумачалачка”, “Радыёпартацыя”, “Прыветы з усяго свету”, “Чароўны куфэрак”, дзе прагучаць першыя старонкі казкі Алены Масла “Каляды з хроснай”; 

- у 17:00 – струнныя квартэты Ёзефа Гайдна;

- у 19:00 – творы Генры Пёрсела;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;

- у 21:10 – песні ў выкананні Рода Сцюарта; 

- у 22:15 – творчасць польскага гурта Percival Schuttenbach.

У праграме магчымы змены.