4 студзеня: госця студыі – рэдактар, актрыса, рэжысёр Беларускага радыё Ліка Пташук;

04.01.2022

Шаноўныя, у першую сераду 2022 года заставайцеся з намі! Канал “Культура” натхніць і падтрымае ўсіх выбранымі ўзорамі мастацтва. Мы прапануем:
- у 00:04 – эфір “Для паўночнікаў”: запісы Алега Пагудзіна;
- у 02:00 – Першую скрыпічную санату і Чацвёрты фартэпіянны канцэрт Людвіга ван Бетховена;
- у 03:00 – “Амфітэатр”: струнныя квартэты Ёзефа Гайдна;
- у 06:10 – песні ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Надзеі Мікуліч;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыку тэатра і кіно”;
- у 07:25 і 23:30 – запісы народнага артыста СССР Івана Казлоўскага;
- у 07:55 – праект “Адным штрыхом”: вершы Пімена Панчанкі;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць расійскага кампазітара Мішы Мішчанкі;
- у 08:25 і 13:05 – перадачу “Наша музыка” з мелодыямі з беларускіх фільмаў;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”: працяг твора Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”;
- у 09:00 – “Класіку раніцай”;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Мікалая Гогаля “Сарочынскі кірмаш”;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Віктара Чарнабаева, Канстанціна Лісоўскага, Ларысы Штанько, Васіля Мінгалёва;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Рэя Нэнса 1969 года;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Мікалаем Паграноўскім (да 20-годдзя канала “Культура”). Госця студыі – рэдактар, актрыса, рэжысёр Беларускага радыё Ліка Пташук;
- у 13:30 – праект “Арт-гасцёўня”: госця – салістка Белдзяржфілармоніі Наталля Котава;
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Фёдара Дастаеўскага “Злачынства і кара”;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Суразмоўцы” (радыёверсію перадачы тэлеканала “Беларусь 3”), госця – пісьменніца Настасся Нарэйка;
- у 15:15 – творы Пятра Альхімовіча;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”: рубрыкі “Дражнілка”, “Ёсць кантакт”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Алены Масла “Каляды з хроснай”;
- у 17:00 – п’есы цыкла “Гады вандраванняў” Ферэнца Ліста і сімфанічную паэму “Фантаны Рыма” Атарына Рэспігі;
- у 19:00 – запісы дуэта Тулікі Бартосік і Ванэсы Масэра (Эстонія, Швецыя) і “Анаталійскага камернага ансамбля” (Турцыя);
- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра курачку Рабушку, што гаспадыньцы дапамагла;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”;
- у 22:15 – праграму “Музычны вечар”.
У праграме магчымы змены.