4 студзеня ў эфіры

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы Джудзі Колінз і Бобі Ві;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: фартэпіянныя творы Фрыдэрыка Шапэна;
- у 06:10 – «Музыка на канале «Культура»: уверцюры Джаакіна Расіна да опер «Севільскі цырульнік», «Сарока-зладзейка», «Вільгельм Тэль», «Італьянка ў Алжыры» і «Семіраміда»;
- у 7:30 і 17:30 – праграма «Духоўная спадчына» прысвечана Ражджаству;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – «Прачулым радком»: вершы Максіма Лужаніна чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – «Музыка на канале «Культура»: Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Клары Шуман;
- у 9:10 і 16:00 – «Кнігарня»: навіны кнігавыдання;
- у 9:25 – «Музычная радыёпалітра». Знаёмства з музычнымі калектывамі Белтэлерадыекампаніі. Паўтор праграмы — у нядзелю ў гэты ж час;
- у 10:05 – «Любімыя мелодыі»: запісы брытанскага рок-гурта Talk Talk;
- у 10:30 – у праграме «Арт-гасцёўня» знаёмімся са скульптарамі Палінай Піраговай, а таксама Таісіяй і Васілём Цімашовымі;
- у 11:00 – «Выхадныя з класікай»: фрагмент Віяланчэльнага канцэрта Антаніна Дворжака;
- у 11:30 – праграма «Сюжэт з лейтматывам» аб'яднала расповеды пра Мусліма Магамаева і Нані Брэгвадзэ;
- у 12:20 – «Кнігаабмен»: дорым кнігі, размаўляем пра кнігі, жывём сярод кніг;
- у 12:30 –  праграма «Натхнёныя музыкай» пазнаёміць з народным артыстам Расіі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі Эдуардам Пелагейчанкам;
- у 13:00 – «Музычная студыя» прысвечана выставе «Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939-1957 гады»;
- у 14:05 – «Арт-пікнік»: канцэрт ансамбля «Il Suonar Parlante» пад кіраўніцтвам Віторыа Гельмі, а таксама запісы зоркі амерыканскага джаза Чакі Хан;
- у 17:00 – «Класічны рэпертуар»: Трэцяя віяланчэльная сюіта Іагана Себасцьяна Баха;
-у 18:10 – праграма «Вечары на канапе» прапануе запісы вядомага цыганскага музыканта Мікалая Эрдэнкі;
- у 19:00 – «Музычны радыётэатр»: першая частка оперы Пятра Чайкоўскага «Чаравічка» на сюжэт Мікалая Гогаля «Ноч перад Ражджаством». Запіс зроблены на Усесаюзным радыё ў 1973 годзе;
- у 20:30 – перадача «Літаратурныя гісторыі»: апавяданні Змітрака Бядулі «Навагодняя ёлка» і «Тры крыжыкі» чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»: «Навагодняя гісторыя»;
- у 21:10 – «Час на джаз»: запісы з альбома Сэма Кука 1957 года;
- у 21:30 – «Радыётэатр плюс»: першая частка радыёспектакля «Пісьмы, вернутыя з забыцця» паводле біяграфіі народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Запіс 2016 года;
- у 23:10 – «Летуценні»: уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі .

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by