4 жніўня ў эфіры

У чацвер, 4 ліпеня, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – творчасць Білі Холідэй;
- у 02:00 – музыка кампазітара Даніі Нільса Гадэ;
- у 06:10 – запісы аркестраў Рэя Коніфа і Джэймса Ласта;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні на словы Васіля Лебедзева-Кумача;
- у 07:25 і 23:30 – запісы аркестра Іосіфа Вайнштэйна;
- у 07:55 – “Адным штрыхом”: вершы Яўгена Міклашэўскага;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: брытанскі кампазітар Макс Рыхтэр;
- у 8:25 і 13:05 – “Наша музыка”: песні гурта “Мярэжа”;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг дэтэктыўных гісторый Агаты Крысці;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: мелодыі Ёзефа Гайдна і Джорджа Гершвіна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Багамолава “У жніўні сорак чацвёртага”;
- у 11:30 – Струнны квартэт Эдварда Грыга;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы Бэна Уэбстэра;
- у 12:30 і ў 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госць эфіру – навуковы супрацоўнік лабараторыі папуляцыйнай экалогіі наземных пазваночных і кіравання біярэсурсамі НАН Беларусі Павел Велігураў;
- у 13:30 – “На паліцах фанатэкі”: архіўная перадача “Ліставанні” пра жыццё і творчасць Ільі Рэпіна (працяг);
- у 14:15 і 23:00 – працяг рамана Чынгіза Айтматава “Буранны паўстанак” у перакладзе Міхася Стральцова;
- у 15:00 і ў 21:30 – “Развагі пра літаратуру”;
- у 15:15 – песні ў выкананні народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”. У выпуску – рубрыкі “Літарынка”, “Профікарта”, “Радыёпартацыя” і “Чароўны куфэрак” са старонкамі кнігі Алеся Бадака “Незвычайнае падарожжа ў Краіну ведзьмаў”;
- у 17:00 – “Марская сімфонія” Ральфа Воана-Уільямса;
- у 19:00 – аркестравыя сюіты Іагана Себасцьяна Баха;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Луі Армстранга;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: пра стасункі оперы і сельскагаспадарчых прац.
У праграме магчымы змены.