- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы французскай джазавай спявачкі Эвялін Лентон;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Антаніна Дворжака і Эдварда Грыга;
- у 06:10 – «Музычны світанак»: мелодыі старых замежных кінастужак;
- у 07:05 – «Музычны мэйнстрым»: творы чэшскага кампазітара Даніэла Бардоўскага;
- у 07:20, 13:15 – «Месца прыцягнення»: вандроўка на малую радзіму Івана Мележа;
- у 07:40 і 14:10 – «Любімыя мелодыі»: песні з рэпертуару Тоні Бенета;
- у 08:05 і 13:05 – «Музыка тэатра і кіно»: саўндтрэк да тэлесерыяла «Шэрлак» з Бенядзіктам Камбэрбэтчам і Марцінам Фрыменам;
- у 8:15 – праект «Духоўная спадчына» прысвечаны прападобнаму старцу Серафіму Сароўскаму;
- у 08:45 і 18:45 – «Радыёсерыял»: раман Аляксандра Бяляева «Чалавек-амфібія», тэкст чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 9:00 - «На родны лад»: народныя святы, традыцыі і прыкметы, асаблівасці дня, імяніннікі, а таксама прагноз надвор’я;
- у 09:05 – «Класіка раніцай»: творы Ота Нікалаі, Марыа Кастэльнуова-Тэдэска, Іагана Непамука Гумеля і іншых;
- у 11:00 і 23:00 - «Чытанка»: апавяданні Паліны Корневай з цыкла «Запіскі юнай хірургіні»;
- у 12:10 і 21:10 – «Час на джаз»: альбом Уіліса Джэксана «Smoking With Willis»;
- у 12:30 і 21:30 – «Дыялогі пра культуру» з Ксеніяй Сітнік. Госця студыі -старшы навуковы супрацоўнік аддзела архітэктуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Жана Жыхарка;
- у 13:30 і 20:30 – «З музычнай калекцыі канала ”Культура”»: творы французскага кампазітара і піяніста XIX стагоддзя Шарля Валантэна Алькана;
- у 14:30 – «Радыёбібліятэка»: Джордж Гордан Байран «Дон Жуан», выканаўца – артыст Алег Вінярскі;
- у 15:00 – «Музыка беларускіх кампазітараў»: творы Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – Дзіцячы праект «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя»;
- у 17:00 – «Амфітэатр»: скрыпічныя санаты Эдварда Грыга;
- у 18:15 – праект «У свеце музыкі» раскажа аб оперы Умбэрта Джардана «Андрэ Шэнье»;
- у 19:00 – «Канцэртная зала»: музыка Людвіга ван Бетховена;
- у 21:00 – «Вячэрняя казка»;
- у 22:15 – «Музычны вечар»: запісы італьянскага кампазітара і гітарыста Джанлука Рандо.
У праграме магчымы змены
