5-6 снежня: дырэктар мастацкай галерэі “Лібра” Алег Рыжкоў і неапалітанскія песні ў выкананні Мусліма Магамаева і Ганны Герман

04.12.2020 

Сябры, для ўнутранай гармоніі і спакою прапануем наш эфір. У суботу, 5 снежня, вы можаце паслухаць:

- у 00:04 – запісы амерыканскага джазавага трубача Крыса Боці;

- у 02:00 – камерную музыку Сяргея Танеева;

- у 06:10 – запісы арганіста Алега Янчанкі;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Валерыя Маракова;

- у 07:30 – “Духоўную спадчыну”: Божая Маці;

- у 08:05 – скрыпічную музыку ў выкананні Аляксандра Крамарова;

- у 09:05 – літаратурны праект “Кнігалюбу”: пра кніжныя навінкі айчынных выдавецтваў, агляд штотыднёвіка “ЛіМ”;

- у 09:20 – музыку Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні Таццяны Старчанка; 

- у 09:45 і ў 16:00 – вершы Юркі Голуба;

- у 10:05 – сустрэчу з народнымі майстрамі Беларусі;

- у 10:30 – трэцюю частку радыёспектакля 2015 года “…І няма шляху чужога” паводле Уладзіміра Саламахі і вершы Максіма Багдановіча;

- у 12:05 – праект “Планета “Культура”: да Дня незалежнасці Фінляндыі;

- у 12:30 – запісы заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;

- у 13:00 – гаворку з дырэктарам мастацкай галерэі “Лібра” Алегам Рыжковым;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі Concerto Copenhagen, а таксама запісы Пола Анкі;

- у 16:15 – узоры беларускага фальклору;

- у 17:00 – фрагмент радыёспектакля “Пастка” паводле аповесці Васіля Быкава (2009 год запісу);

- у 18:05 – “Вечар на канапе”: запісы Ірыны Бржэўскай;

- у 19:00 – фрагменты оперы Юрыя Семянякі “Зорка Венера”;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку”;

- у 21:10 – запісы Хасэ Карэраса;

- у 21:30 – апавяданне Тамары Бунта “Шпіёны з нашага завулка”;

- у 22:00 – музыку Рольфа Урса Рынгера;

- у 23:00 – творы Эдуара Лало. 

 

Маральнай падтрымкай і крыніцай натхнення можа стаць эфір “Культуры”. У нядзелю, 6 снежня, мы прапануем:

- у 00:04 – запісы амерыканскага кампазітара Коўла Портэра;

- у 06:10 – мелодыі ў выкананні ансамбляў скрыпачоў Вялікага тэатра Расіі і Сібіры;

- у 07:15 – радыёкампазіцыю паводле вершаў Міхася Башлакова;

- у 08:05 – фартэпіянныя творы Роберта Шумана і Клода Дэбюсі;

- у 09:05 і ў 15:45 – праект Навума Гальпяровіча “Сюжэт для вечнасці”, які знаёміць з літаратурай аўтара;

- у 09:20 – запісы расійскай эстраднай спявачкі Ірыны Панароўскай;

- у 09:45 і 16:00 – вершы Юркі Голуба (працяг);

- у 10:05 – “Сентыментальнае падарожжа” ў дзяцінства мастака Рыгора Сітніцы;

- у 11:15 – запісы заслужанай артысткі Беларусі Тамары Раеўскай;

- у 12:05 – праект “Кругасвет”: Азербайджан;

- у 12:30 – скрыпічныя санаты Іагана Себасцьяна Баха; 

- у 13:00 – праграму “Натхнёныя музыкай”: госці – рэжысёр Ганна Маторная і балетмайстар Наталля Масквічова;

- у 14:05 – “Арт-пікнік”: фрагменты оперы Генры Пёрсела “Каралева фей”, запісы Джорджа Бэнсана і Каўнта Бэйсі;

- у 16:15 – сустрэчу са збіральніцай фальклору Кацярынай Аракчэевай і расійскім этнапедагогам Ксеніяй Саітавай;

- у 17:00 – гаворку са спартыўным журналістам Алегам Аляксашыным пра яго любімыя кнігі;

- у 17:15 – радыёверсію тэлепраграмы “Суразмоўцы”. Госць Навума Гальпяровіча – дырэктар музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку Мікола Гайба;

- у 18:05 – “Вечар на канапе” з неапалітанскімі песнямі ў выкананні Мусліма Магамаева і Ганны Герман;

- у 19:00 – заключную частку радыёспектакля “Кароль Лір” па п’есе Уільяма Шэкспіра;

- у 21:00 – “Вячэрнюю казку” пра Вожыка;

- у 21:10 – песні ў выкананні Патрысіі Каас; 

- у 21:30 – “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Уладзіміра Караткевіча “Блакіт і золата дня”;

- у 22:00 – “Летуценні” на тэму “Стоўнхэндж”;

- у 23:00 – фартэпіянную музыку Людвіга ван Бетховена. 

 

У праграме магчымы змены.